РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Максіма Танка – Яўген Скурко. Ён нарадзіўся 17 верасьня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна.
         Удзельнічаў у рэвалюцыйна-вызваленчым руху у Заходняй Беларусі. Прымаў удзел у выданьні падпольнага і легальнага пэрыядычнага друку ("Пралом", "Часопіс для ўсіх" 1932), "Наша воля", "Папросту" (1936), "Беларускі летапіс" (1935–1939).
         Друкаваўся з 1932 г. Зьняволены польскімі ўладамі. Арганізатар выданьня ў віленскай турме на Лукішках рукапіснага часопіса "Краты" (1933). Рэдактар часопіса "Полымя" (1948–1967). Старшыня праўленьня Саюза Пісьменьнікаў БССР (1967). Сакратар праўленьня Саюза пісьменьнікаў СССР (1966).
         Аўтар зборнікаў "На этапах" (1936, канфіскаваны), "Журавінавы цьвет" (1937), "Пад мачтаю" (1938), паэмы "Нарач" (1937).
         Удзельнік Другой Сусьветнай Вайны. У час вайны выдаў паэму "Янук Сяліба", зборнікі ваенных вершаў "Тачыце зброю" і "Праз вогненны небасхіл" (1945), у пасьляваенны час – "Каб ведалі" (1948), "На камні, жалезе і золаце" (1951), "У дарозе" (1954), "Сьлед бліскавіцы" (1957), "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Ключ жураўліны" і "Хай будзе сьвятло" (1972), "Нарачанскія сосны" (1972).
         Пісаў кнігі для дзяцей: "Галінка і верабей" (1946), "Казкі лірніка" (1948), "Конь і леў" (1955) і інш.
         Тэмы твораў М. Танка – ад успамінаў дзяцінства да праблем сучаснасьці, ад твораў народна-песеннага складу да публіцыстычных і філязофскіх.
         Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, М. Рыльскага і інш.
         Памёр 7 жніўня 1995 года.
2009–2022. Беларусь, Менск.