РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Сапраўднае імя Адама Глёбуса – Уладзімер Адамчык. Ён нарадзіўся 29 верасьня 1958 года ў горадзе Койданава (Дзяржынск) у сям’і пісьменьніка Вячаслава Адамчыка.
         З 1959 жыве Менску. Скончыў пэдагагічнае адзьдзяленьне Менскай Мастацкай Вучэльні (1977), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987).
         Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасьцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Заснавальнік Таварыства Маладых Літаратараў «Тутэйшыя» (1986-1990).
         Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць зь вершамі ў 1981 (газэта «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць – мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамэрон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамэрон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчасьнікі» (2006), «Літары» (2006), «Казкі» (2007), «Convolutus», «Замак» (2008), «play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).
         Вершы і апавяданьні А. Глёбуса перакладзены на асноўныя мовы сьвету, а таксама на асяцінскую і каталёнскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расеі.
        
        
         Усе карціны ўзяты з асабістага блёгу мастака з дазволу аўтара.
2009–2020. Беларусь, Менск.