РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Аксана Спрынчан нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Брэсцкае вобласьці.
         Скончыла школку № 28 горада Менска, філялягічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта (1995), асьпірантуру Інстытута Літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005).
         Працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва "Беларуская Энцыклапэдыя" імя Петруся Броўкі.
         Пісаць пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газэце "Сафійская крыніца" ў 2001 (пад псэўданімам "Ганна Сонгіна" і "Алеся Рабцэвіч"). З 2001 у аб’яднаньні "Літаратурнае прадмесьце".
         У 2004 г. выйшла першая кніга паэзіі "Вершы ад А.".
         З 2005 – сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. З 2006 у выдавецтве "Мастацкая літаратура".
         У 2006 у часопісе "Архэ" выйшла SMS-п’есКА з антрактам-размовай праз тэлефон "Дарога і Шлях", створаная разам зь філёзафам Алесем Аньціпенкам. У 2007 у часопісе "Дзеяслоў" выйшла беларуская энцыклапэдыя пачуцьцяў "Хата для Моўчы", напісаная ў выглядзе энцыклапэдычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэньняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д.
         Друкавалася ў часопісах "Архэ", "Вожык", "Дзеяслоў", "Крыніца", "Маладосьць", "Нёман", "Паміж", "Першацьвет", "Полымя", "Тэрмапілы", газэтах "Голас Радзімы", "Літаратура і мастацтва", "Наша Ніва", у калектыўных зборніках і інш.
         У 2008 годзе выйшла другая кніга паэзіі "ЖываЯ".
         Спэцыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі "Садружнасьць дэбютаў" "За філязофскую лірыку" (2008).
         Зараз гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей (часопіс "Вясёлка", №8, 2008). Рэдактар часопісаў "Паміж" №4 і №5 (зь Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі "Паэтычны чацьвер" (газэта "Голас Радзімы").
         Калекцыянуе жабак. Фотааматар. Гаспадыня Лысай Гары. Закаханая.
2009–2021. Беларусь, Менск.