 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Сапраўднае імя Вікі Трэнас – Вікторыя Ляйкоўская. Яна нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску.
Скончыла філялагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта (беларускае аддзяленьне, 2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім Калегіюме.
Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах.
Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 г. Зьяўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня “Новая Эўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”.
У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і мэнэджэрскай дзейнасьцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праэкты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фэстывалі, конкурсы, майстар-клясы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменьнікаў, музыкантаў, мастакоў.
5 сьнежня 2009 года ў Тэатры Рускага Рамансу прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза “Выявы-2009“, якая сабрала цікавых і вельмі розных удзельнікаў.
20 траўня 2010 года ў музэі Янкі Купалы пасьпяхова адбыўся паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы”.
13 лістапада 2010 года ў музэі Янкі Купалы прайшло культурна-забаўляльнае шоу “Дзесятка-style”, у якім бралі ўдзел творчыя бландзінкі і брунеткі.
Штогадовы праэкт прома-групы ВЮ “Выявы” прайшоў у трэйці раз – пад назвай “Трохмоўе”, зьяднаўшы беларускую, польскую, ангельскую мовы і творцаў, якія імі натхняюцца. Мерапрыемства адбылося 7 сьнежня 2011 г. ў музэі імя Янкі Купалы.
Віка Трэнас – аўтарка паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Менск, "Логвінаў", 2005), “Экзістэнцыйны пэйзаж” (Менск, “Галіяфы“, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, швэдскую і французскую мовы.
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|