РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Алесь Аркуш нарадзіўся 28 траўня 1960 г. у Жодзіна. Скончыў Жодзінскі Політэхнічны Тэхнікум і Беларускі Дзяржаўны Інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псэўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984.
         З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства "Тутэйшыя". З 1989 выдаваў літаратурны альманах "Ксэракс Беларускі".
         У 1993 стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху "Калосьсе". Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес". Жанаты, мае двух сыноў.
         Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі "Выпрабаваньне развоем" (2000), "Аскепкі вялікага малюнку" (2007), "Брызгалаўка" (разам з Барысам Козікам, 2009).
         Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: "Мясцовы час", "RIMA". Адзін з аўтараў штотыднёвіка "Наша Ніва", часопісаў "Arche" і "Дзеяслоў".
         Вядзе блог http://alesarkush.livejournal.com
2009–2018. Беларусь, Менск.