РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Віктар Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Скончыў Менскі Архітэктурна-Будаўнічы Тэхнікум і ВЛК Літаратурнага Інстытута ў Маскве ў 1987 годзе.
         Працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
         Выдаў 15 кніг паэзіі і прозы. Лаўрэат прэміі імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007) і інш.
         Віктар Шніп упэўнена сьцьвердзіў сябе ў паэзіі. Першыя дзьве яго кнігі «Гронка сьвятла» (1983) і «Пошук радасьці» (1987) традыцыйныя па зьмесьце. У сёньняшняй яго творчасьці прыкметны эстэтычны рост. Сьведчаньнем гэтаму – кнігі «Шляхам ветру» (1990) і «На рэштках Храма» (1994). Паэт выказвае глыбока асабістае разуменьне нацыянальнай гісторыі і зьяваў сучаснасьці. Пошук духоўны – неад’емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнасьці формаў вобразатворчасьці, узбагачае стылёвы лад верша. У творах паэта гарманічна зьнітаваны лірызм і грамадзянская прыўзьнятасьць пачуцьця («Адмаўляю сябе былога...», «Чаму маўчаў, калі глумілі мову...» і інш.) В. Шніп устурбавана гаворыць пра цану адцураньня ад сьвятыняў душы, пра неабходнасьць вяртаньня да Бога, да вечнага і прыгожага. Голас нярэдка набывае драматычную афарбоўку.
2009–2022. Беларусь, Менск.