 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Мікола Кандратаў нарадзіўся 20 траўня 1957 года ў вёсцы Замосьце на Талачыншчыне. У 1974 годзе скончыў Коханаўскую сярэднюю школу, паступіў у Менскі Пэдагагічны Інстытут на матэматычны факультэт. Па разьмеркаваньні быў накіраваны ў Вілейку, дзе выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту.
Зараз працуе праграмістам у Менскім вытворчым аб’яднаньні вылічальнай тэхнікі.
У 1997-1999 гадах быў слухачом Авэстыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы.
У 2005-ым скончыў Беларускі Калегіюм, аддзяленьне філязофіі і літаратуры. Напачатку 2003-га стаў сябрам суполкі "Літаратурны квартал" (з 2004 году - "Літаратурнае прадмесце"). Друкаваўся ў зборніках "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", часопісах "Паміж", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Полымя", газэце "Літаратура і мастацтва" і іншых. Займаецца перакладамі расейскай паэзіі на беларускую мову.
Мікола Кандратаў - аўтар кнігі вершаў "Возера Рудакова" ("Беларускі кнігазбор", 2002). Падрыхтавана да друку другая кніга паэзіі "Зоркі і вершы".
У паэтычным тэатры "Арт.С" Мікола Кандратаў адзін з арганізатараў задыякальна-паэтычнага праэкту "12 сузор’яў" у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
http://www.art-s.by/udelniki-mikola-kandratau.html
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|