РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Навучалася ў ДМШ №9 (1991–1995), скончыла ДМШ №19 (1998) па клясе скрыпкі, другі інструмэнт - фартэпіяна. Навучалася ў ліцэі з тэатральным ухілам №136 (1991–1995); пасьля – у беларускамоўнай клясе школы №211 (1995–2002).
         Наведвала Беларускі Калегіюм – адзьдзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), БДУ культуры і мастацтваў (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя – Кінадраматургія), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя – «Кінатэлемастацтва») – абаранілася на ступень магістра мастацтвазнаўства.
         Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008–2009).
         Ад 2008 году – асьпірант Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. Сябра Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў (2004), Беларускага ПЭН-цэнтру (2009).
         Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 7 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9–10, 1992).
         Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», 1996, з прадмовай Васіля Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў. Сэкцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.
         Другі зборнік паэзіі «Каб неба сагрэць...» выйшаў у 2004, у 19 гадоў, з прадмовай Рыгора Барадуліна.
         Трэйці зборнік паэзіі «Тамсама» выйшаў у 2006, у 21 год.
         Валярына Кустава – аўтарка шэрагу песень, якія выконвае пад гітару. Некаторыя песьні напісаныя ў суаўтарстве зь беларускімі кампазытарамі і выконваюцца беларускімі ансамблямі і сьпевакамі; асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, літоўскую, грузінскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і некаторых іншых моваў.
         Дыплямант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагодзьдзе – музыка надзеі» (1997), ляўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў (2000), які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы.
         Мае шматлікія публікацыі у пэрыёдыцы: «Полымя», «Дзеяслоў» «Маладосць», «ЛіМ» «Культура», «Бярозка», «Беларусь», «Новы час», «Наша Ніва», «Звязда» і іншыя;
         Удзельнічае ў міжнародных літаратурных плэнэрах і фэстах: «Mi?sk-Mixt» (2008, Варшава, Польшча), «Парадак слоў» (2007, 2008 Менск, Беларусь), «Дні беларускай культуры ў Нямеччыне» (2009, Бэрлін, Нямеччына), «Біларуська весна» (2009, Кіеў, Украіна), «Міжнародны літаратурна-мастацкі пленэр» (2009, Паланга, Літва), "IV Міжнародная выстава-кірмаш" (2009, Ашхабад, Туркменістан) і іншыя.
         Сольныя паэтычныя выступы за мяжой: Варшава (2009, Варшаўскі Ўнівэрсытэт, арт-кавярня "Mesita"), Бэрлін (2009, арт-клюб АKUD і Дом авангарднага мастацтва «Tacheles»), Дрэздэн (2009, «Alte Feuerwache Loschwitz») і інш.
2009–2020. Беларусь, Менск.