РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці (Расея). Беларус. Бацькі: Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў; дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў; дзед - Станіслаў Адамовіч.
         У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979 г. - Сьвірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982 гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску.
         У 1986-1992 гг. вучыўся на філфаку БДУ.
         З 1991 па 1995 г. працаваў у "Настаўніцкай газэце".
         У лістападзе 1995 г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КГБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцаў зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд.
         У жніўні 1997 г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
         У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.
         Выдаў зборнікі вершаў: "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990 г.), "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993 г.), "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994 г.), "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996 г.), "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997 г.), "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999 г.).
         Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999 г.)
         Жыве ў Нарвэгіі.
2009–2018. Беларусь, Менск.