РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і.
         Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №– 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. па 2003 г. рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
         Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), "Акропаль" і др.
         Жыве ў Менску. "Свабодны" паэт.
        
2009–2020. Беларусь, Менск.