Пераможцам першынства Беларусі РїР° тэнісе СЃСЏСЂРѕРґ жанчын, СЏРєС– завяршыўся РЅР° мінулым тыдні, стала майстар спорту міжнароднай клясы Кацярына Дзегалевіч. РџР° заканчэньні турніру чэмпіёнка адказала РЅР° некалькі пытаньняў "РРќРќР«".
– Віншуем зь перамогай! Вы задаволены сваім выступам?
– Я выйграла, але якасьць гульні мяне ня вельмі ўсьцешыла.
– Летась вы ня ўдзельнічалі ў першынстве краіны. Чаму вырашылі гуляць цяпер?
– Гэта пэўны стымул для маладых гульцоў.
– Вы трэніруецеся ў Беларусі ці за мяжой?
– У Беларусі, часам у Швэйцарыі.
– Трэнера бераце з сабой на турніры?
– У нашым відзе спорту важна, каб трэнер суправаджаў спартоўца для падтрымкі, кантролю трэніровак, выпраўленьня памылак падчас турніру. Усе, хто дамогся посьпеху ў тэнісе, езьдзяць з трэнерамі. Але пералёты і пражываньне каштуюць немалых грошай, таму ўсё залежыць ад выніка.
– Што б параілі маладым тэнісістам?
– Больш ахвоты і працавітасьці. Сёньня вельмі шмат амбіцыйных дзяцей, але якасна працуюць нешматлікія. Няма ахвоты, ёсьць грэбаваньне. Таму вынік ёсьць не ва ўсіх.
– Вашы далейшыя пляны…
– Гуляю кваліфікацыйны турнір "US Open". Наогул, сёлета ажно шэсьць беларускіх тэнісістак удзельнічаюць у гэтым турніры. Азаранка, Пучэк і Гаварцова пачынаюць з асноўнай сеткі, Якімава, я і Кустава – з кваліфікацыі. Спадзяюся, мы выступім нядрэнна. Прынамсі, будзем намагацца!
16.08.2007, Лера Філяева, Артур Цімашэнка
http://www.expressnews.by/2596.html