Дзед Барадзед - вядоўца ў «Калыханцы» на Беларускім Тэлебачаньні. Зьявіўся ў этэры разам зь першымі выпускамі «Калыханкі», напачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў.
ПЕСЕНЬКА ДЗЕДА БАРАДЗЕДА
Я хаджу па белым сьвеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы сьвет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.
З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы сьвет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.
Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сьне,
Зноў кажыце: дзякуй мне...
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы сьвет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.
Я хаджу па белым сьвеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сьне.
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы сьвет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.