Тацьцяна Беланогая нарадзілася я 24 чэрвеня 1984 году ў Менску, у раддоме №1, што на Валадарскай. Мае паляшуцкія карані. Тата – спадар Аляксей - з-пад Старадуба Бранскай вобласьці, а маці – спадарыня Зоя - з-пад Жыткавіч Гомельскай вобласьці. Бацькі пазнаёміліся ў Менску, калі былі студэнтамі.
Тату па разьмеркаваньню накіравалі ў Маладэчна. Тут Тацьцяна скончыла школу №6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на гэографа.
У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэта пэдунівэрсытэта імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскае мовы. Падчас вучобы удзельнічала ў бардаўскіх конкурсах.
У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу “Бардаўская восень” у Бельск-Падляшскім, у 2007 – пераможцай конкурсу “ОРРА-2006” у Варшаве. Як сьцьвярджае Тацьцяна: "Перамога была б немагчыма без падтрымкі яе сяброў, а дакладней Люды Асіпенка і Пётрака Дудановіча. Як сказана ў Яўгеніі Янішчац "Дарога сьцеліцца людзьмі – ня помню іншых". Канешне, у Беларусі я маю шчырых сяброў і ўдзячна за іх Богу."
Удзел у конкурсах і фэстывалях:
1. Фэстываль “Зоркі Маладзечна”, г. Маладзечна (Беларусь), 02.05.2003, ляурэат у намінацыі вакальнага жанру старэйшай узроставай катэгорыі;
2. Фэстываль “Бардаўская восень - 2004”, Бельск–Падляшскі (Польшча), 23.10.2004, ляурэат фэстывалю;
3. Міжнародны фэстываль “ОППА - 2006”, Варшава (Польшча), ляурэат фэстывалю;
4. Удзельнічала ў фэстывалі “Аршанская бітва”, 2006(Беларусь);
5. “Талькаўскі фестываль”, 2008 (Беларусь, вёска Талька, Магілёўская вобласьць);
6. Удзел ў фэстывалі беларускай культуры ва Ўроцлаве (4-10.06.2007);
7. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве (11-15.06.2008);
8. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Кракаве (2008);
10. Разам з бардам з Польшчы Петрам Бакалем брала ўдзел у праэкце “Познань бардаў” у Познані (2008);
11. Выступ ў межах фэстывалю “Месяц аўтарскіх чытаньняў” у Брно (Чэхія, 03.07.2009);
12. У 2008 годзе брала ўдзел у “Sopot Bards Meeting - 2008”, які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Опэры (Operze Leśnej)(Польшча);
Альбомы:
1. “Там, дзе мы” (2004 год);
2. “Пабачыць сьвет” (2006 год);
3. “Дзьвюхкроп’е” (2007);
Удзел ў музычных праэктах:
1. Чарнобыльскі вецер, складанка БМА group
2. Не заганяйся, складанка БМА group
3. Дні лятуць/Песьні з-за кратаў, складанка БМА group(Песьні на вершы Новіка-Пяюна)
4. З крывіцкай сям'і, складана БМА group (песні на вершы Натальлі Арсеньневай)
5. Беларускі бардаўскі хрысьціянскі хіт, 2010.
Паводле http://bielanohaja.org/biography/