Сяржук Трухановіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Цікавіцца музыкай і ствараць уласныя першыя песні і п’есы пачаў ва ўзросце 10 гадоў. Скончыў ДПТВ-148 па спецыяльнасці чырванадрэўнік (1989), пазней – БДУК (артыст эстрады і выкладчык па класе гітары Уладзіміра Угольніка, 2003). У сярэдзіне 80-х сабраў сваю першую групу “Азарт”, потым граў у складзе хард-рокавай групы “Каменный дождь” (пазней – “Рокіс”). У 1991 увайшоў у гурт “Крама”, у сярэдзіне 90-х заснаваў уласны праект “Sam Gray” (калектыў выконваў музыку ў стылі кантры-року і быў адзначаны першай прэміяй конкурсу альтэрнатыўнай музыкі “Саступі дарогу!”, 1996). Пасля гэтага непрацяглы час выступаў як гітарыст ансамбля “Сябры”, браў удзел у маскоўскім праекце “А. Олейников и друзья”. З 2002 года сумяшчае выступы ў складзе “Крамы” і “Палацу”.
Узнагароды: у складзе “Крамы” – лаўрэат першай прэміі фестывалю “Басовішча 1992”, прыз лепшаму гітарысту на фестывалі “Поколение” (Масква, 1994), “Рок-карона 1999” у намінацыі “Музыкант года”.
Сольныя альбомы: МС “Точка невозврата” (“Ковчег”, 1999), CD “Нараджэньне таямніцы” (BMAgroup, 2003).
Паводле “Рнцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі” (РњС–РЅСЃРє, 2008)