Сапраўднае імя Барыса Пятровіча - Барыс Сачанка. Ён нарадзіўся 17 ліпеня 1959 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну Гомельскае вобласьці
У 1984 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку.
З 1990 - адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Цяпер (з 2009 г) працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1993).
Жыве ў Менску.
Дэбютаваў апавяданьнем у 1987 (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасьце быць», «Жыць ня страшна: фрэскі» (2008).