Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
 С„ота(1)
 РєР°СЂС†С–РЅС‹(90)
 РїСЂР°РіР»СЏРґ
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
Віталь Р¦РІС–СЂРєР°
адзін з лепшых беларускіх пейзажыстаў 20-ага стагоддзя
 
Годы жыцця: 1913 - 1993
Месца нараджэння: РІС‘СЃРєР° Радзеева (Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці)
Біаграфія: 

Ён нарадзіўся 1(14) лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева (цяпер гэта ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці) у сям'і настаўнікаў. Спрыяльнасць асяродка падмацоўвалася тым, што ў доме была добрая бібліятэка, бацька захапляўся мастацгвам, сцены ўпрыгожвалі рэпрадукцыі твораў расійскіх мастакоў. 3 цягам часу хлопчык пачаў маляваць і сам. Потым пераезды сям'і ў Гомель, Мінск. Тут пачынаецца суцэльны ланцуг нешэраговых мастакоў-асобаў, у якіх атрымліваў мастацкую адукацыю і падтрымку Цвірка. У школы — гэта Міхась Станюта, Анатоль Тычына; па-за школай — Кандрат Атраховіч (Крапіва); у Віцебскім масгацкім тэхнікуме, дзе юнак вучыўся з 1929 па 1932 год, — I. Ахрэмчык, Л. Лейтман, В. Руцай, У. Хрусгалёў, М. Эндэ, Ф. Фогт; у маскоўскім Мастацкім інстытуце (1935 - 1942 гадах) - С. Герасімаў, П. Пакаржэўскі, Г. Ражскі, Б. Іагансон, А. Дайнека, I. Грабар. Няма падставаў лічыць Цвірку падобным менавіта да якога-небудзь з ягоных настаўнікаў, але, бадай, ён узяў, свядома ці не, ад кожнага тое, што адпавядала ягоным творчым патрэбам. Паступова гэтыя інгрэдыенты сплавіліся пераўтварыліся ў новую якасць, уласную творчасць Цвіркі. Гэта адбылося не хутка і не адразу. Тым больш што час тады быў зусім неспрыяльны для востраіндывідуальных мастакоўскіх выхазванняў, быў час «квітнення» аднога на ўсіх таталітарнага сацыялістычнага рэалізму.

Шкада, што няшмат захавалася даваенных твораў Цвіркі. Але, калі меркаваць па наяўных, ды па ягоных эцюдах з самаркандскай эвакуацыі, ды па першых пасляваенных мінскіх эцюдах, дык як мастака яго яшчэ ў пэўным сэнсе не было. Быў добры вучань з відавочнымі здольнасцямі каларыста. Гэтыя творы быццам зародкі, часам ніякаватыя, часам шматабяцальныя, якія маглі ў далейшым і не развіцца. Будучы Цвірка ёсць у двух сакавіцкіх краявідах 1947 года -меланхалічным і бадзёрым, якія адрознівае выключны каларызм.

Эвалюцыя мастака відавочная і імклівая асабліва ў такіх «тэматычна» падобных творах, як «Талыя воды» 1961 года і «Вясна» 1975-га; «Вечар пасля дажджу» 1955 года і «На возере Свір» 1962-га. Ад дакладнага, таленавітага, але ўсё ж такі крыху літаратурнага пераказу прыроды да прамога ўвасаблення яе сутнасных з'яваў душы. Цвірка аднолькава пераканаўча ўзнаўляе пранізлівую, ветравую прастору ў «Заслаўі» (1977), душную спякоту лета ў пейзажы «У Пясках. Лета» (1966), местачковую прыстойнасць і самазадаволенасць «Браслава» (1966), ціхую, развітальную мудрасць «Ружовага дня»(1982), запаленне прыроды ад ваеннага болю ў «Ганчы - зямлі партызанскай» (1969), кранутую смуткам веліч у «Родным краі» (1968), захапляючую, магутную радасць абуджэння зямлі ў «Сакавіцкім сонцы» (1982), старажытную, вытанчаную і самадасгатковую духоўнасць «Каложы» (1969). А пейзаж «Стоўбцы» (1968) увогуле ўтрымлівае такі вялікі змест, што ў літаратуры яго можна параўнаць толькі з жанрам рамана-эпапеі. Мастак часта ўзмацняў у творах прыроднае гучанне колеру, надаваў яму дэкаратыўнасць. Але цудоўным чынам абагульнены колер не губляў багацця, разнастайнасці прыродных фарбаў, а канцэнтра- ваў іх, дадаткова праяўляў той ці іншы пейзажны вобраз. Цвірка злучаў у вялікіх карцінах праўдзівую непасрэднасць першага ўражання і рамантычную ўзвышанасць адрэфлектаванага перажывання прыроды.

Цвірка - шчаслівы прыклад мастака, які развіваўся. «не сыходзіў з дыстанцыі» ўвесь свой доўгі век. Быў хоць і няроўны, але на ўзроўні. Апошнім дзесяцігодцзем жыцця ён захапіўся нацюрмортам. Творы гэтага жанру вы- значаюцца маштабнасцю, уласцівай Цвірку ўвогуле, і адначасова камернасцю, інтымнасцю, кранальнасцю безабароннага і крохкага чалавечага побыту. Кветкі - адзін з «атамаў» прыроды, маленькая каштоўнасць яе грандыёзнай скарбніцы, і ўвасабленнем гэтай «дробязі» зацікавіўся ўжо вельмі сталы мастак. Раней ён глядзеў усё болын удалячынь, а тут прыгледзеўся да блізкіх рэчаў, да рэчаў у руках - магчыма, таму, пгго далячынь зрабілася менш дасягальная.

Калі ў памяці ўзнаўляеш вобраз творчасці Цвіркі, дык пераважаюць уражанні моцы, шырыні, упэўненасці. Згадваюцца між іншым «паданні» пра выключную маэстрьпо мастака. Але, калі глядзіш на канкрэтныя творы, гэтае адчуванне значна дапаўняецца наяўнасцю відавочных рэфлексій майстра наконт драматызму, шматбаковасці не толькі прыгожага, але і пакутнага жыцця. Зрэдку ў тво- рах прысутнічае храм - як духоўная і эстэтычная кульмінацыя краявіду. Чамусьці ў ваяўніча «атэістычнай» дзяр- жаве мастаку даравалі гэта.

Цвірка належаў да тых рэдкіх мастакоў, у лёсе якіх спалучаюцца вьпслючны талент, афіцыйнае прызнанне, жыццёвы поспех—дзякуючы супадзенню іх творчасці, уласных памкненняў з нейкімі істотнымі запатрабаван- нямі заказчыкаў і часу.

В.У. Вайцэхоўская


Храналогія:

1(14).02.1913 Віталь Канстанцінавіч Цвірка нарадзіўся ў вёсцы Радзеева Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці)

1929—1932 вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхні-куме на жывапісным адцзяленні ў I. Ахрэмчыка, В. Руцая, У. Хрусталёва, Л. Лейтмана, Ф. Фогта, М. Эндэ

1932—1935 выкладаў малюнак і чарчэнне ў педагагічным вучылішчы і 25-ай чыгуначнай агульнаадукацыйнай школе ў Менску

1933 сябра Аргкамітэта Саюза Савецкіх мастакоў БССР

1935 пачатак удзелу ў выстаўках

1935—1942  РІСѓС‡С‹СћСЃСЏ Сћ Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце РЅР° факультэце жывапісу Сћ РЎ. Герасімава, Р“. Ражскага, Рџ. Пакаржэўскага, Р‘. Іагансона, Рђ. Дайнекі, I. Грабара

1942 эвакуацыя з інстытутам у г. Самарканд (Узбекістан)

1944 сябра Маскоўскага аддзялення Саюза савецкіх мастакоў СССР

1946 уступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР

1947—1953 выкладчык малюнка, жывапісу і кампазіцыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы

1953—1963 выкладчык жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце

1955 прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР»

1956—1963 загадчык кафедры жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце

1958 прысвоена вучонае званне «Дацэнт»

1958—1960 рэктар Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута

1967 сакратар праўлення Саюза мастакоў СССР

1963 старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР

1963 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак БССР»

1967 прысвоена ганаровае званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР» за серыю пейзажаў «На зямлі беларускай» (1964—1966 )

11.06.1993 памёр у Менску. Пахаваны на Усходніх могілках па Маскоўскай шашы


Узнагароды:

1949 медаль «За працоўную адзнаку»

1969 залаты медаль Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР

1971 ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

1973 Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

1975 медалі «30 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 тт.» і «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гт.», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, дыплом Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР

1978 медаль «Ветэран працы»

1983 ордэн Дружбы народаў

1988 Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

1993 медаль Францыска Скарыны


Імя мастака Віталя Канстанцінавіча Цвіркі займае асобае месца ў летапісе беларускага выяўленчага мастацтва. Яго мастакоўская творчая спадчына вядома далёка за межамі Беларусі і належыць ужо гісторыі XX стагодцзя. Аўтару аднолькава лёгка былі падуладны як жанравая разнастайнасць—пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна, партрэт, так і розныятэхнікі выканання— алейны жывапіс, тэмпера, акварэль, якімі мастак валодаў віртуозна. I, бадай, гэта першае і найболып поўнае выданне пра масгака, дзе В. Цвірка прадстаўлены ў некалькіх іпастасях і — дагэтуль шырокаму колу аматараў мастацтва і спецыялістаў ён вядомы пераважна як майсгар пейзажа і нацюрморта.

На пачатку 1960-ых гадоў В. Цвірка ўносіць у беларускі пейзажны жывапіс сваю эстэтыку, вызначальнай рысай якой было арганічнае спалучэнне панарамнасці кампазіцыі, эпічнасці пейзажа са свабоднай жывапіснай манерай і тонкай каларыстычнай палітрай.

3 цягам часу жывапісная манера мастака становіцца болын раскаванай і даводзіцца аўтарам да дасканаласці, што не магло не аказваць уплыву як на творчасць асобных беларускіх мастакоў, так і на асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага жывапісу апошніх трох дзесяцігоддзяў XX стагодцзя. Ні адна рэспубліканская ці ўсесаюзная (падчас СССР) высгаўка не абыходзілася без твораў В. Цвіркі, яны былі знакавымі палотнамі, камертонам экспазіцыі, надавалі паэтычнасць вобразу беларускай прыроды.

В. Цвірка быў надзелены ад Бога унікальным талентам мастака-каларыста. У кожнай сваёй рабоце ён паўстае тонкім лірыкам, а за знешняй лёгкасцю аўтарскага выканання, якая стала магчымай дзякуючы вялікай напружанасці працы на пленэрах і ў майстэрні, стаіць талент мастака.

В. Цвірка быў асобай вельмі пладавітай, увесь свой час аддаваў мастацтву, дзе б ні знаходзіўся. Масгаком было створана шмат твораў, многія з якіх разышліся па свеце ці былі страчаны падчас розных катаклізмаў лёсу мастака. Тое, што захавалася ў сям'і мастака, музейных і прыватных калекцыях на Беларусі, безумоўна, бясцэнны скарб.

Феномен таленту В. Цвіркі дагэтуль не ацэнены належным чынам, нягледзячы на шматлікія мастацгвазнаўчыя артыкулы і навуковыя манаграфіі, прысвечаныя мастаку. Відаць, трэба час, каб на яго адпегласці разгледзець і па-сапраўднаму адцаць належнае Майстру, які сваім талентам апярэдзіў час. Нягледзячы на тое, што В. Цвіркі няма з намі, яго творы нібыта створаны Сёння. I заўжды яны будуць успрымацца сучаснымі і здзіўляць яшчэ не адно пакаленне прыхільнікаў яго ўнікальнага таленту.

У.І. Пракапцоў,

дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь,

кандыдадат мастацтвазнаўства

Дадаў Андрэй 06.04.2010