Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля... Максім Багдановіч
Нарадзіўся 21 траўня 1908 г. у вёсцы Крутое Вяліжскага павета Віцебскай губерні (зараз Смаленская вобласць, Расія). Памёр 9 верасня 1978 г. у Менску.
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1926–1930) у М.Г. Эндэ, Ф. Фогта, М. Керзіна, В. Волкава. Жыў у Менску. Выкладаў маляванне ў Менскам педагагічным тэхнікуме (1932–1938). Удзельнік выставак з 1932 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1959 г.