Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 відэа(2)
 інтэрв'ю(2)
 карціны(18)
 цыклы(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Ірына Котава
Мастачка.
 
Годы жыцця: нар. у 1976
Месца нараджэння: Мінск
Біаграфія: 

Ірына Міхайлаўна Котава нарадзілася 17 лістапада 1976 г. у Мінску.

У 2002 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі.

З 2002 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

У 2003–2007 гг. вучылася ў Свята-Сергіеўскім праваслаўным тэалагічным інстытуце ў Парыжы (Францыя), па заканчэнні якога атрымала ступень ліцэнзіята тэалогіі.

У 2009 г. абараніла магістарскую дысертацыю па тэме «Візантыйская традыцыя іканаграфіі Уваскрэсення ў інтэрпрэтацыі старажытнарускіх іканапісцаў XIII–XIV стагоддзяў» у навукова-даследчым інстытуце Сарбоны.

Працуе ў галіне станковага жывапісу, графікі.

З 1990 г. – удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак і пленэраў. Сярод іх: міжнародная выстаўка ў Атаве (Канада), 1994; міжнародная выстаўка «Alberobello arte» у Альберабела (Італія), 2004; персанальная выстаўка ў Чарльстане (Паўднёвая Караліна, ЗША), 2005; персанальная выстаўка ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Парыжы (Францыя ), 2007 і інш.


26 лістапада 2010 г. ў Весмінстэрскім абацтве ў Лондане (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя першага англамоўнага варыянту кнігі «Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым» з ілюстрацыямі Ірыны Котавай.


У снежні 2010 - студзені 2011 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску ўпершыню была прадстаўлена парыжская серыя твораў Ірыны Котава на яе персанальнай выставе «Прагулкі па Парыжу».


З 31 сакавіка па 26 красавіка 2011 г. кампазіцыі, выкананыя Ірынай Котавай у рамках яе мастацкага праекту «Уяўны Парыж» - ажыццёўленага пры пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ГА "Беларускі саюз мастакоў" - экспанаваліся разам з творамі іншых беларускіх аўтараў на выставе «Вяртанне да рамантызму» ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.


СПАСЫЛКІ


"Irina Kotova. Artiste bielorusse en France" - сайт І. Котавай (на французскай мове)
Старонка І. Котавай на сайце viadeo.com
Ірына Котава. Шпацыр па Парыжы - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Фотарэпартаж з адкрыцця выстаўкі "Шпацыр па Парыжы" - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Exposition a Minsk: "Paris imaginaire" d'Irina Kotova - YouTube
Documentaire "Paris imaginaire" - YouTube
http://belwomnet.iatp.by/list_file.php?p=27%C0%03d=27&c=5&file=5_drugoe_culture.html
Артыкул «Покорившая Париж» - SB.BY (на рускай мове)
Адкрыццё мастацкай выстаўкі "Вяртанне да рамантызму" - nlb.by
Дадаў PL 29.04.2011