Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(3)
 вершы(43)
 літаратура(2)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Канстанцыя Буйло
Паэтка
 
Годы жыцця: 1893-1986
Месца нараджэння: Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Біаграфія: 

Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц) нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні (Віленская губэрня) у сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча. Была ахрышчана 17 студзеня 1893 у Віленскім касьцёле Сьвятога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава, дзе вучылі сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завосьсе, Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём філяматаў і філярэтаў. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі зь яе закрыцьцём перайшла на працу ў Земскі саюз.

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца (у 1933 арыштаваны). Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай сьмерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюзу (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальнікам апэратыўнага аддзела, затым в.а. намесьніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забесьпячэньня трэста Саюзветзабпрам.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1944).

Друкавацца пачала ў 1909, зьмясьціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых зьвестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903). Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».

Аўтар зборнікаў вершаў «Сьвітаньне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасьць займела песьня «Люблю», якая стала народнай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасьля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі».

Аўтарка п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягоньняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну зь яе прахам перавезьлі ў Вішнеў на Валожыншчыне.


http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Канстанцыя_Буйло

Дадаў PL 06.01.2012