Кацярына Даманькова нарадзілася 19 верасьня 1988 г. у Менску ў сям'і Ўладзімера і Сьвятланы Даманьковых.
Скончыла Палітэхнічную Гімназію.
Яна пачынала сваю прафэсійную кар'еру, рэклямуючы адзін з брэндаў беларускага мабільнага апэратара «БелСел». У другой палове 2004 году жыхары Беларусі маглі бачыць яе на плякатах вонкавай рэклямы, у прэсе і на постэрах.
У 2006 годзе выйграла конкурс «Супэрмадэль сьвету» («Supermodel of the World 2006»). Пасьля перамогі ў якасьці ўзнагароды беларуска склала гадавы кантракт з «Ford Models» на суму ў 250 тысяч даляраў ЗША.
Зараз Кацярына Даманькова ўваходзіць у прафэсійны мадэльны бізнэс, нядаўна прыняла ўдзел у фотасэсіі на Галапагоскіх выспах.
На конкурс «Супэрмадэль сьвету-2006» (Нью-Ёрк) Кацярына прыляцела з Парыжу (куды зноў адправілася пасьля конкурсу для ўдзелу ў Тыдні Высокай Моды). Удзел у фінале змаганьня прынялі дзяўчыны з 38 краін сьвету. Прафэсіяналізм і вонкавыя дадзеныя мадэляў ацэньвала журы з 20 судзьдзяў, і рашэньне аб прысуджэньні першага месца прадстаўніцы Беларусі было аднагалосным. Трэба адзначыць, што Беларусь тады ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе.
Па прызнаньні беларускай прыгажуні, у прафэсіі манэкеншчыцы больш за ўсё яе прыцягвае магчымасьць падарожнічаць і мець зносіны з новымі людзьмі.