Тацяна Козік нарадзілася 11 студзеня 1962 году ў г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці.
У 1980 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчы мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка, у 1988 годзе — Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прымысловасці (аддзяленне "мастацкае аздабленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прымысловасці"). Навучалася ў Л.Скрыпнічэнка, С.Статкоўскай, А.Філіпенкі.
Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык) і акварэлі. Удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, гарадзкіх мастацкіх выставаў. Самы вялікі габелен мастачкі "Крылы ператворацца ў карэнні" (1,5 х 6 м) упрыгожвае офіс наваполацкага аддзялення Белпрамбудбанку.
Працы мастачкі знаходзяцца ў калекцыях Віцебскага мастацкага музея, Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Музэя гісторыі і культуры горада Наваполацка, прыватных зборах.
Жыве і працуе ў Полацку.
Ася Паплаўская,
спэцыяльна для сайта "Родныя вобразы".