Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
 С„ота(23)
 РІРµСЂС€С‹(480)
 Р»С–таратура(6)
 Р·Р±РѕСЂРЅС–РєС–(7)
 РїСЂР°РіР»СЏРґ
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
Рыгор РљСЂСѓС€С‹РЅР°
Знакаміты беларускі паэт, празаік, крытык.
 
Сапраўднае С–РјСЏ: Р С‹РіРѕСЂ Казак
Годы жыцця: 1907-1979
Месца нараджэння: Р’ільня
Біаграфія: 

Сапраўднае імя Рыгор Крушыны - Рыгор Казак. Як празаік выступаў таксама пад псэўданімам Кастусь Рамановіч. Ён нарадзіўся ў 1907 г. у Вільні. Паходзіць з сям'і паштовага служачага, дзяцінства праходзіла ў Вільні і на Случчыне (вёска Еўлічы). Скончыў Менскі Белпедтэхнікум, дзе пачаў пісаць і друкаваць вершы, стаў членам «Маладняка», скончыў Маскоўскі Інстытут Кінематаграфіі. Да вайны выдаў зборнікі вершаў: «Разгон» (у сааўтарстве), «Паэзія чырвонаармейца», падрыхтаваў трэці - «Шкумат пачуцьця». Для раньняга пэрыяду творчасьці Р.Крушыны характэрна, што ён пісаў вершы на дазволеныя ідэалягічнай цэнзурай тэмы, з адпаведным пафасам. У гады вайны жыў у Менску, друкаваўся ў «Беларускай газэце», «Беларускім работніку», «Раніцы». З 1944 г. - на выгнаньні, жыў у Нямеччыне, а потым у ЗША.

Апынуўшыся ў вольным сьвеце, Р.Крушына вырываецца праз догмы савецкай літаратуры 30-40-х гг. на шырокі прастор свабоднага мастацтва, дзе нязмушана гучалі самыя разнастайныя матывы. За 30 гадоў актыўнай творчай працы на эміграцыі Р.Крушына выдаў сем паэтычных зборнікаў («Лебедзь чорная», «Выбраныя творы», «Вячорная лірыка», «Хвіліна роздуму», «Вясна ўвосень», «Дарогі», «Сны і мары»), напісаў шэсьць цікавых, высокамастацкіх і зьмястоўных паэм («Пэрсыдская легенда», «Песьня песьняў Саламона», «Эротава іскрынка», «Кантата самотных», «Паэма пра вусны», «На руінах пачуцьцяў»), займаўся форматворчасьцю, упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша як паліндром, туюг, газэлі, канцона, японскія танкі, пісаў санэты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, працягваючы пачатае М.Багдановічам, У.Дубоўкам, Я.Пушчам. Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх выданьнях.

Як празаік Р.Крушына напісаў апавяданьне «Чорныя Дразды», успаміны «Вогнішча», «Пагібель праз жарты», нарысы «Шумавіньне», «Паэзія геолагаў» (пра лёсы рэпрасаваных беларускіх аўтараў), крытычныя артыкулы «Барыс Мікуліч», «Сымон Будны», «Паўлюк Шукайла». У 50-60-я гг. працаваў на радыёстанцыі «Свабода» ў Мюнхене, займаўся грамадскай і рэдактарскай дзейнасьцю, быў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту Навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (1951), з'яўляўся адзіным прадстаўніком ад беларускай пісьменьніцкай эміграцыі ў Міжнародным Пэн-клубе.

Індывідуальна-творчае развіцьцё Р .Крушыны СЏРє паэта, зьмест С– эстэтычны лад СЏРіРѕ вершаў зьмяняліся РїР° меры асэнсаваньня аўтарам жыцьця Сћ вольным сьвеце, набыцьця сапраўднай свабоды слова. РЈ РјРЅРѕРіС–С… паэтычных зборніках Р .Крушыны паўстае вобраз выгнанца - СѓР¶Рѕ вольнага паэта, але Р· параненым сэрцам. I СћСЃСЋРґС‹, РґР·Рµ Р± ён РЅС– быў, Сѓ СЏРєС–СЏ Р± краіны РЅС– прыводзіў СЏРіРѕ вандроўніцкі лёс, Сѓ душы паэта дамінавала балючае. Эміграцыя, Р· аднаго Р±РѕРєСѓ, зьняла покрыў забароненасьці РЅР° слова, Р· РґСЂСѓРіРѕРіР° - напоўніла сэрца такім смуткам С– тугою РїР° родных, пакінутых, што нельга было РЅРµ выказаць гэта Сћ шматлікіх вершах, СЏРєС–СЏ выліваліся Р· душы вольна С– нязмушана. Адкрыліся новыя тэматычныя гарызонты. Выказаў тугу РїР° назаўсёды пакінутай Радзіме, РїР° тым, што тысячы беларусаў, параскіданыя РїР° СћСЃС–Рј сьвеце, РЅРµ маюць Р·РјРѕРіС– падняцца С– паляцець Сѓ СЂРѕРґРЅС‹ край.  

Р.Крушына абвясьціў прынцып вольнага ад палітыкі і ўладаў мастацтва. Вызначаючы сваё паэтычнае «я», ён разумеў мастацтва слова як споведзь, у якой раскрываецца душа мастака, са шчырай любоўю пісаў пра Бацькаўшчыну, якая здалёк паўставала ў арэоле сьвятасьці і пакутніцтва, узьнёслым паэтычным словам уславіў жаночую прыгажосьць і каханьне, хараство многіх краін сьвету, у якіх пабываў, і ўсё гэта красавала, славілася выдатнай, мілагучнай беларускай мовай. Скразны матыў Бацькаўшчыны прасочваецца ва ўсіх яго паэтычных цыклах. Ён спадзяваўся, што яго ўспомняць на далёкай Радзіме.

Рыгор Крушына памёр у 1979 г. у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША).

Дадаў PL 12.05.2009