Нарадзіўся ў г.Менск. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў 1993. Вучыўся ў Т.Паражняка.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1989. Працуе ў станковым жывапісе ў жанры фігуратыўнай кампазіцыі. Аснаўныя творы: палотны "Сустрэча", "Вандраваньне", "Эскімо", "Калекцыя", "Раўнавага", "Кішэнь", "Гульня", "Механічны тэатр", "Захавальнік часу", "Парк", "Гульні з часам". Творы знаходзяцца ў галерэях "Т.Коўэн Файн Арт" (Маямі ЗША) і "Лонг Гроў Арт Студыа" (Чыкага ЗША). Член БСМ з 1995. Жыве ў Менску.
© "Родныя вобразы", 2009.