Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     МЯСЬЦІНЫ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     МІФАЛОГІЯ     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(16)
 вершы(499)
 літаратура(3)
 зборнікі(15)
 прагляд
Водгукі(0)
Рыгор Барадулін
Беларускі паэт, эсэіст, перакладчык.
 
Годы жыцця: нар. у 1935
Месца нараджэння: хутар Верасоўка ва Ўшацкім раёне
Біаграфія: 

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 г. на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне ў сям'і Івана й Куліны Барадуліных.  

Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін ёсьць таксама Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

Пачаў друкавацца з 1953 г., першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі - «Маладзік над стэпам» - выйшаў у 1959 г. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70-ці выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамох, але вышла толькі чатыры. Таксама некаторымі крытыкамі Барадулін уважаецца за аўтара ананімнага твору «Лука Мудзішчаў».  

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Паэтычны цыкль Барадуліна "Шчымлівыя рамансы" паклаў на музыку Мікола Яцкоў.

Дадаў PL 15.09.2009