Аляксей Арцёмаў нарадзіўся ў Туле 27 сакавіка 1991 г.
Піша вершы па-расейску з 2000 года. З 2008 года піша таксама па-беларуску. Перакладае на рускую мову з ангельскай, украінскай, беларускай і іншых моваў (часам з рускай на беларускую і ангельскую). Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (Тула, выдавецтва “Тульский полиграфист”, 2007-2008). Лаўрэат і прызёр тульскіх гарадскіх і абласных моладзевых літаратурных конкурсаў. Прызёр конкурсу імя Карласа Шэрмана, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам у 2009 г.
Акрамя літаратуры цікавіцца таксама сучаснымі кампутарнымі тэхналёгіямі, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі. Па сканчэньні школы быў ўзнагароджаны залатым мэдалём. У дадзены момант Аляксей вучыцца ў Тульскім Дзяржаўным Унівэрсітэце на спэцыяльнасьці "Сістэмы аўтаматызаванага праектаваньня".
У 2010 годзе стаў фіналістам конкурсу імя Ларысы Геніюш - трапіў у 15 лепшых па выніках конкурсу.
http://lex.na.by/
http://alex-poetry.livejournal.com/