Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
 С„ота(20)
 РІРµСЂС€С‹(289)
 Р»С–таратура(19)
 Р·Р±РѕСЂРЅС–РєС–(4)
 РїСЂР°РіР»СЏРґ
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
Уладзімер РљР°СЂР°С‚кевіч
Вялікі беларускі пісьменьнік, клясік беларускае літаратуры.
 
Годы жыцця: 1930-1984
Месца нараджэння: Р’орша
Біаграфія: 

Уладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Ворша (Віцебская вобласьць) у сям'і Сямёна Караткевіча.

РЈ 1954 Рі.  СЃРєРѕРЅС‡С‹Сћ Кіеўскі Ўнівэрсітэт, Вышэйшыя літаратурныя (1960) С– сцэнарныя (1962) РєСѓСЂСЃС‹ Сћ Маскве. Настаўнічаў Сѓ вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласьці (1954 - 1956), Сѓ Воршы (1956 - 1958).

Дэбютаваў вершамі ў 1951.

Найбольшую прыхільнасьць выяўляў да гістарычнай тэматыкі, плённа разьвіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зборнікамі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969) і "Быў. Ёсьць. Буду." (1986).

Паэзіі Караткевіча ўласьцівыя пранікнёны лірызм, эпічнасьць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасьць, філязафічнасьць, драматызм і жыцьцясьцьвярджальнае гучаньне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызьненьне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песьня", "Быў. Ёсьць. Буду" і інш.)

У прозе ўзьняў шырокія пласты нацыянальнае гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны сьвет гэрояў і зьвязаў іх асабісты лёс зь лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамантычны талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданьняў "Блакіт і золата дня" (1961). Для пісьменьніка характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаваньне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыцьцё народа і грамадскую свядомасьць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытаньні, актуальныя і для сёньняшняга дня.

У гістарычна-дэтэктыўнай аповесьці "Дзікае паляваньне караля Стаха (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства зь яго нацыянальнымі, культурнымі і гістарычнымі адметнасьцямі, сьцьвярджаў патрыятычныя ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло.

У сатырычна-гумарыстычнай аповесьці "Цыганскі кароль" (1961) на прыкладзе цыганскага "каралеўства" 18 ст. закранаў важныя сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя праблемы.

У рамантычнай аповесьці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сялянскага паўстаньня на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны.

У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце беларускай рэчаіснасьці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом.

З задуманай ім трылогіі пра паўстаньне 1863 - 1864 ажыцьцёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама жыцьця беларускага народа ў 19 ст. Па сутнасьці гэты твор паклаў пачатак беларускай гісторычнай раманістыцы. Адгалінаваньнем рамана стала аповесьць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на Расею 1860-х г.

У героіка-рамантычнай драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасьць і супярэчлівасьць паўстаньня, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю.

Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966, аднайм. кінафільм 1967) - філязофскі роздум аб прызначэньні чалавека.

Гістарычны аспэкт прысутнічае ў творах пра сучаснасьць: аповесьцях "У сьнягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісьце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць", 1962), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960).

У сацыяльна-псіхалягічным і філязофскім рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979 - 1980; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існаваньня.

Думкай пра няскоранасьць і неўміручасьць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974).

Сацыяльна-гістарычная драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы.

Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысьвечана Крычаўскаму паўстаньню 1743.

Пачуцьцём любові да Беларусі, гістаарычным мысьленьнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сьцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысьвечаныя Беларускаму Палесьсю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш.

Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў "Сьведкі вечнасьці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы сьвету. Ён выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды.

Памёр 25 чэрвеня 1984 г.

РЈ Воршы С– Віцебску Уладзімеру Караткевічу пастаўлены РїРѕРјРЅС–РєС–, СЏРіРѕ імем названы вуліцы, школа Сћ Воршы (Сѓ ёй літ. музей пісьменьніка). РЈ Менску РЅР° РґРѕРјРµ, РґР·Рµ жыў апошнія гады, С– Сћ Воршы РЅР° бацькоўскім РґРѕРјРµ - мемарыяльныя дошкі. РЈ Воршы заснаваны РјСѓР·СЌР№ Караткевіча.  


сайт: http://uladzimir-karatkevich.com/gl/gl.shtml

Дадаў PL 12.05.2009