Іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрускага раёну Гомельскае вобласьці. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940).
У 1940—1945 гадох служыў у савецкай арміі — удзельнічаў у баёх пад Мурманскам, у Польшчы, на рацэ Одра.
У 1945—1948 гадох настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёну.
З 1946 году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага Пэдінстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна».
З 1954 году — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Р— 1980 РіРѕРґСѓ — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Рнцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР(1963—1985) С– РЎРЎРЎР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР(1971—1985). Р— 1987 РіРѕРґСѓ старшыня Беларускага камітэту абароны РјС–СЂСѓ.
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947 году. Акадэмік АН Беларусі (1994).
Напісаў раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасьце», кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч».
Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «Полымя»).
Памёр 14 кастрычніка 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.