Уладзімер Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 г. у Полацку.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі Сћ Наваполацку (1975–1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намесьнікам рэдактара гарадской газэты «Хімік» (Наваполацк, 1976–1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988–1997). Віцэ-РїСЂСЌР·С–РґСЌРЅС‚ Беларускага РџРРќ-цэнтра, член рады Саюза Беларускіх Пісьменьнікаў (Р· 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца».
Жыве ў Менску. З 1988 сябра БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (удзельнік гурта J:МОРС) і Багдан.
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Менск, 1976). Вядомасьць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістрачных нарысаў і эсэ, у т.л. «Добры дзень, мая Шыпшына» (Мн., 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (Мн., 1988), «Асьветніца з роду Усяслава» (Мн., 1989), «Ордэн Белай мышы», «Адкусі галаву вароне», «Пока не погасла свеча» (М., 1990), «Там, за дзвярыма» (вершы ў прозе: Мн., 1991), «Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях» (Мн., 1992), «Евфросиния Полоцкая» (Мн., 1992), «Рандэву на манеўрах» (Мн., 1992), «Міласць князя Гераніма» (аповесці, апавяданні: Мн., 1993), «Таямніцы полацкай гісторыі» (Мн., 1994), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (Мн., 1994), «Фауна сноў» (вершы: Мн., 1995), «Божая кароўка з Пятай авеню» (Мн., 1998), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (Мн., 1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі». (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з Г. Сагановічам), «Requiem dla piły motorowej» (Рэквіем для бензапілы; Беласток, 2000), «Адкуль наш род» (Мн., 1996; Вільнюс, 2000), «Сны імператара» (апавяданні, аповесці, эсэ: Мн., 2001), «Краіна Беларусь» (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з З. Герасімовічам) і інш.
Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т.л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, летувіскую, славацкую, грузінскую і інш.
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіньня Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «за ўклад Сѓ распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі Сћ літаратуры» (1991). Лаўрэат РїСЂСЌРјС–С– Ленінскага камсамола Р‘eларусі (1986), выдавецкай РїСЂСЌРјС–С– С–РјСЏ Уладзімера Караткевіча (1993), літаратурнай РїСЂСЌРјС–С– С–РјСЏ Р¤. Багушэвіча Беларускага РџРРќ-цэнтра (1996).
сайт Арлова: http://www.arlou.org