Алена Масла нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскае вобласьці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыла Мілашоўскую васьмігодку, пасьля вучылася ў Мёрскай СШ №2.
З 1984 па 1989 гг. - студэнтка БДУ факультэт журналістыкі). Працавала фотакарэспандэнтам у газэце “Піянер Беларусі” (“Раніца”), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газэце “Туризм и отдых”, рэдактарам аддзела часопіса “Качели”, галоўным рэдактарам газэты “Переходный возраст”.
З 2006 года – загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Піша казкі. Друкавалася ў часопісе “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газэце “Літаратура і мастацтва” і інш. Аўтар кніг “Рождество у крёстной” (2005), “Таямніца закінутай хаты” (2005), “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007), шэрагу публікацый у пэрыёдыцы на тэму разьвіцьця беларускай дзіцячай літаратуры. Паводле рэйтынгу газэты “Наша ніва” кнігі “Таямніца закінутай хаты” (2005 год) і “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007 год) адзначаны сярод лепшых кніг года. У 2007 годзе адзначана Пасьведчаньнем чытацкіх сымпатый па выніках конкурсу водгукаў “Лепшая беларуская кніга” (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя). Маці дарослых дзяцей. Жонка найлепшага ў сьвеце мужа. Жыцьцё ўспрымае як суцэльную казку: з рознымі прыгодамі і здарэньнямі, але абавязковай перамогай Дабра.
http://www.art-s.by/udelniki-alena-masla.html
18.XI.2010. Фотарэпартаж з прэзентацыі кнігі казак Алены Масла.