Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 карціны(12)
 цытаты(2)
 прагляд
Водгукі(0)
Вітольд  Бялыніцкі-Біруля
Беларускі жывапісец-пэйзажыст.
 
Годы жыцця: 1872-1957
Месца нараджэння: вёска Крынкі Аршанскага павета Магілёўскай губэрні (зараз Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці
Біаграфія: 

Вітольд Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся 29 лютага 1872 г. у вёсцы Крынкі Аршанскага павета Магілёўскай губэрні (зараз Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці) ў беларускай шляхецкай сям'і. Дзяцінства яго прайшло на Віцебшчыне.

Вучыўся ў Кіеве і Маскве пад кіраўніцтвам такіх майстроў, як М. Мурашка, С. Неўраў, І. Пранішнікаў. Стаў членам славутага Таварыства Перасоўных Выстаў, Таварыства імя Куінджы, Саюза Рускіх Мастакоў.

Жыў пераважна ў Маскве.

Разьвіваў традыцыю лірычнага пэйзажа канца XX стагодзьдзя. Палотны В. Бялыніцкага-Бірулі ўражваюць гледача эмацыйнасьцю, удалым спалучэньнем мяккага сэрабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў.

Усяго ў Беларусі знаходзяцца 444 палотны В. Бялыніцкага-Бірулі. Многія яго творы захоўваюцца і ў Маскве (Дзяржаўная Трацьцякоўская Галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадох Расеі, ва Ўкраіне і нават Кыргыстане.

Бальшыню гадоў пражыўшы ў Расеі, Маскве, Бялыніцкі-Біруля ніколі не парываў сувязі з Беларусьсю. Беларусь наведваў рэгулярна. У Беларусі былі напісаны такія яго пэйзажы, пераважна вясновыя, як "Зялёны май", "Яблыні ў квецені", "Беларусь. Зноў зацьвіла вясна" і многія іншыя. Гэта крэўная повязь знайшла сваю душу ў многіх яго карцінах.

Памёр 18 чэрвеня 1957 г. у Маскве.

Пасьля сьмерці яго імем назвалі Бялыніцкі мастацкі музэй, а ў Магілёве адчынілі музэй В. Бялыніцкага-Бірулі (філія Нацыянальнага Мастацкага Музэя), дзе найбольш шырока прадстаўленая яго творчая спадчына.

У Магілёве і Бялынічах названыя вуліцы ў гонар мастака.

Дадаў PL 12.05.2009