Яе кнігі "У вайны - не жаночы твар", "Апошнія сьведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя сьмерцю", "Чарнобыльская малітва" вышлі ў 23 краінах сьвету, вытрымалі ў агульнай складанасці каля 100 выданьняў.
На аснове кніг Сьвятланы Алексіевіч зьнята 20 дакумэнтальных фільмаў, пастаўленыя дзясяткі спэктакляў у розных краінах сьвету.
Сьвятлана Алексіевіч - лаўрэат 17 міжнародных прэмій, у ліку якіх прэмія ім. Курта Тухольскага (Швэцкі ПЕН, 1996 г.), "Трыюмф" (Расея, 1997 г.), "Самы шчыры чалавек года" (Расея, фонд "Галоснасць", 1998 г.), "За лепшую палітычную кнігу года" (Нямеччына, Брэмен, 1998 г.), "За эўрапэйскае паразуменьне" (Нямеччына, Лейпцыг, 1998 г.), "Сьведка міру" (Міжнароднае французскае радыё, Парыж, 1999 г.), Прэмія міру ім. Э.-М. Рэмарка (Нямеччына, 2001 г.).