Нарадзіўся 11 красавіка 1942 года ў вёсцы Арашкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1965), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974).
У выставах удзельнічаў з 1974 года. З 1984 года сябар Беларускага саюза мастакоў.
З 1974 па 2012 год выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (цяпер Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка).
Памёр 3 лістапада 2013 года ў Мінску.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе", Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
Фота карцін прадастаўлены Аленай Шарыпа.