Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
 С„ота(14)
 РІРµСЂС€С‹(30)
 Р»С–таратура(1)
 РїСЂР°РіР»СЏРґ
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
Тодар РљР»СЏС€С‚РѕСЂРЅС‹
Беларускі паэт.
 
Годы жыцця: 1903-1937
Месца нараджэння: РІС‘СЃРєР° Парэчча Лепельскага раёну Віцебскае вобласьці
Біаграфія: 

Тодар Кляшторны нарадзіўся 11 сакавіка 1903 г. ў вёсцы Парэчча Лепельскага раёну Віцебскае вобласьці. Вучыўся на рабфаку ў Воршы.

У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП.

Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў, пераклаў на беларускую мову асобныя творы Ў.Маякоўскага, М.Асеева, А.Безыменскага, М.Галоднага, А.Лахуці, Л.Первамайскага.

Восеньню 1936 г. быў арыштаваны, 29 кастрычніка 1937 г. яму была "прысуджана" найвышэйшая мера пакараньня, на наступны дзень ён быў расстраляны.


* * *


Многія паэты пачыналі з пошуку сымбаля-псэўданіма, які б – як таемны ключ ці код – раскрываў найбольш адметнае і характэрнае ў іх творчасьці. Тодару Кляшторнаму рабіць гэта не было неабходнасьці: сам лёс паклапаціўся пра тое загадкавае і таямнічае, падарыўшы яму рэдкае і сымбалічнае прозьвішча. Так – кляштар, на лаціне clastrum – называлі і завуць на Беларусі (як і ў Польшчы) каталіцкія манастыры, мейсцы для абраных адзінотнікаў-пустэльнікаў. Сын бедных сялян Тодара і Натальлі, які зьявіўся на грэшны сьвет 11 сакавіка 1903 года ў вёсцы Парэчча колішняга Лепельскага павета, не абраў сабе дарогі рэлігійнага служкі, хоць і быў прасякнуты неўтаймоўнай верай і ўсё сваё кароткае жыцьцё заставаўся адзінотнікам. Веру тую абуджала ўзвышаная сіла паэзіі, а адзіноту прадвызначыў час, які да той сілы ставіўся карысна і вернікаў яе красы намагаўся ператварыць у сваіх рабоў...

Сапраўдныя паэты не вучацца паэзіі, яны ў ёй жывуць: сталеюць, зьдзяйсьняюць, паміраюць. Так было і ў Тодара Кляшторнага. У яго творчасьці не заўважна вучнёўства. Ужо зь першых вершаў дваццацідвух-дваццацічатырохгадовага паэта, апублікаваных у часопісах "Аршанскі маладняк", "Полымя", "Маладняк", "Узвышша", стала зразумела, што ў літаратуру ідзе творца з адметным мастацкім талентам і паэтычным сьветапоглядам. Акрамя вершаванай практыкі была і крапатлівая вучоба: у мясцовай школе, на рабфаку ў Воршы, у Белдзяржуніверсітэце, а таксама вучоба ў вядомых майстроў мастацкага слова і сваіх аднагодкаў, сярод якіх першымі трэба назваць Сяргея Ясеніна, Язэпа Пушчу і Уладзімера Дубоўку. Было сяброўства ў літаратурных аб’яднаньнях "Маладняк" і "Узвышша", праца на радыё, у рэдакцыях газэтаў і часопісаў, былі ікараўскія ўзьлёты і спапяляльныя расчараваньні.

Адзін за адным выходзяць паэтычныя зборнікі Тодара Кляшторнага: "Кляновыя завеі" (1927), "Сьветацені" (1928), "Ветразі" (1929), "Праз шторм – на штурм" (1934). У гэтых кнігах, як на пракаветных скрыжалях, паэт увекавечваў законы сваёй мастакоўскай веры, якая грунтавалася на свабодзе вобразнага асэнсаваньня чалавечага быцьця, на ўсьведамленьні першаснасьці красы як усеабдымнай і стваральнай сілы. Тодарам Кляшторным было створана і цэлае вязьмо паэм ("Калі асядае муць" (1927), "Беларусь" (1928), "Палі загаманілі" (1930), "Сьляды дарог" (1933), "Радзіма" (1934) і інш.), у якіх з дапамогай мастацкае узьнёсласьці і эпічнай глыбіннасьці была ня толькі выпісана паэтава рэчаіснасць, але і зроблены адкрыцьці-прароцтвы на многія дзесяцігоддзі наперад – і ў сваім мастакоўскім жыцьці, і ў жыцьці ягонай Айчыны. Першая з названых паэм – "Калі асядае муць" – па праву заслугоўвае мейсца ў нацыянальным алімпе лірычнай эпікі першай трэці XX стагоддзя – побач з выдатнымі паэмамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы. Аднак гэты твор Тодара Кляшторнага быў названы шкодным і ад часу сваёй першапублікацыі ў часопісе "Узвышша" доўгія 75 гадоў не перадрукоўваўся. Гэта не перашкодзіла вечнасьці ейнага творцы: легэндарная паэма прайшла выпрабаваньне часам, яе шматкроць цытавалі па памяці (асабліва адно з падагульненьняў: "Ходзім мы пад месяцам высокім, // А яшчэ – пад Д.П.У"), яна і сёньня гучыць па-мастацку бездакорна, спавядальна і прароча. Замоўчваньне паэмы перашкодзіла тысячам яе патэнцыйных чытачоў прычасьціцца да тых споведзяў і прароцтваў.

Тодар Кляшторны выявіўся найперш паэтам авангарднага мысленьня, творцам імажынісцкай школы зь яркімі і непаўторнымі перажываньнямі, настроямі, ачуцьцямі, якія ім нібыта і не пісаліся, а высьпеўваліся:


         Дзе месяц Р· зорнае званьніцы

         Вартуе золата кляноў,

         Хачу сьпяваць,

         Хачу маліцца

         Над чаркай выпітых гадоў...


Аднак такія сьпевы і маленьні ня лашчылі вуха бальшавіцкім ідэёлягам, якія сілай вучылі іншай рэлігіі і іншым багам прымушалі пакланяцца. Эстэтычна вытанчаныя вершы Тодара Кляшторнага, у якіх апяваліся адвечныя чалавечыя пачуцьці, гучалі экзістэнцыяльныя роздумы аб жыцьці і сьмерці, выяўляліся традыцыйныя ў паэзіі матывы смутку ад усьведамленьня непазьбежнай несуладнасьці паміж сьветам ідэальным і дадзеным, паміж духоўным і рэальным, – такія вершы тагачаснай вульгарызатарскай крытыкай успрымаліся варожа: як упадніцкія, бездапаможныя, шкодныя.

Атмасфэра таталітаршчыны нявечыла і спусташала. Як жыць верніку паэзіі ў скрутным часе ашуканства і бяздушша? У лірыцы ўзмацьняюцца ноты пэсімізму, суму, лёсавай безвыходнасьці і прадвызначанасьці, усё часьцей вершаваныя радкі заканчваюць ня колішнія сьцьвярджальныя клічнікі, а трывожныя пытальнікі:


         РЇ усхвалёваны чагосьці,

         Чамусьці сэрца гэтак ные.

         Ці РїР° далёкай маладосьці?

         Ці над памылкамі сваімі?


Трагічную безвыходнасьць паэт спрабуе лекаваць "бахусавым зельлем", становіцца адным зь дзейсных сяброў багемнай суполкі ТАВІЗ – Таварыства аматараў выпіць і закусіць. На пасяджэньнях гэтага "таварыства" без старшыні і сакратара за куфлем піва ці келіхам віна зьбіраліся тыя, хто ня мог успрыняць вяршынства пралетарска-клясавага мастацтва і хто не жадаў перахрышчвацца ў новую веру. Часта чыталіся творы, якія пісаліся для сябе і не маглі прабіцца ў друк. Такая беларуская багема была своеасаблівым выклікам тагачаснай сістэме, супрацівам масавасьці-"калгаснасьці" ў пісьменьніцкім жыцьці.

І ў гэтым пільным "стваральнікам новага сьвету" бачылася крамола і непаслушэнства. За ўдзел у ТАВІЗе Тодара Кляшторнага не прынялі ў Саюз савецкіх пісьменьнікаў – ён лічыўся толькі кандыдатам у яго члены. Свой апошні верш з сымбалічнай назвай "Песьня пра вясну" паэт змог апублікаваць 27 сакавіка 1936 года. У пачуцьцях і паэзіі яшчэ жыла непакорная вясна, а ў жыцьцё надыходзіла восень нябыту. Восеньню таго ж года Тодара Кляшторнага беспадстаўна арыштоўваюць і пасьля доўгіх месяцаў допытаў і катаваньняў у менскай "амэрыканцы" выракаюць да вышэйшай меры пакараньня. Паэтава жонка з малодшай дачкой была выслана ў Акмолінскі карлагер, а старэйшых дзяцей выхоўваў сталінскі дзіцячы дом. 30 кастрычніка 1937 года паэта "свабоднай і шчасьлівай" краіны расстралялі. Яго спакутаванае цела верагодней за ўсё знайшло свой вечны супакой ці ў менскім парку Чалюскінцаў, ці ў Курапатах.

А з душой гэтага шчырага паэтычнага верніка, увекавечанай у яго лепшых творах, ідэёлягі той жа "свабоднай і шчасьлівай" не сьпяшылі знаёміць яго суайчыньнікаў. У 1960 годзе выйшла выбранае з паэзіі Тодара Кляшторнага "Залатое вязьмо", а ў 1970-м – "Выбраныя вершы". Па прычынах цэнзурных у іх не маглі ўвайсьці шматлікія эстэтычна вытанчаныя вершы паэта, яго паэтычныя запаветы і тэстамэнты.

Гэтай кнігай, прымеркаванай да стагоддзя з дня нараджэньня Тодара Кляшторнага, сплачваецца доўг памяці і павагі перад творцам, імя якога сёньня павінна па праву гучаць у адзіным пантэоне тых нацыянальных сейбітаў духу, хто – як колісь сказаў пра іх сам Тодар Кляшторны:


         ...пад шляхамі Сћ сонечнае раньне,

         Дзе шапаціць бярозавы абрус,

         Аддаў душу Р·Р° вечнае змаганьне,

         Расьпяў душу Р·Р° маці-Беларусь...


Алесь Пашкевіч, артыкул «Вернік паэзіі».

Дадаў PL 12.05.2009