Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай (2004), студэнтка 5-га курса (2009) Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта культуры і мастацтваў.
Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і мэтадыстам па культурна-дасугавай дзейнасьці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.
Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газэтах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», часопісе «Маладосць» і інш. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007).
Вядзе блог: http://a-belanozhka.livejournal.com/