РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Чырвоная кніга Беларусі
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гіганцкая вячэрніца
 
Паходжаньне: Nyctalus lasiopterus Schreb., 1780
Атрад Рукакрылыя (Chiroptera), сямейства Гладканосыя (Vespertilionidae)
 
Статус. III катэгорыя. Вельмі рэдкі пералётны від. Занесены ў Чырвоную кнігу СССР [1].
 
Значэнне ў захаванні генафонду. Адзін з 3 відаў роду вячэрніц у фауне Беларусі.
 
Кароткае апісанне. Самая буйная сярод вячэрніц Беларусі. Даўжыня цела 84-102, перадплечча 65-69 мм. Вушы кароткія, шырокія, закругленыя. Кароткая ножка казялка мае вялікую шырокую закругленую лопасць. Крылы вузкія, доўгія. Поўсць густая, высокая, шаўкавістая; зверху карычнявата-рыжая, знізу больш светлая [1]. Знешне і па спосабу жыцця падобная да вячэрніц рыжай і малой.
 
Пашырэнне. Паўднёвая, Заходняя і Ўсходняя Эўропа. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіць у арэал віду, але вядома толькі адна сустрэча вячэрніцы ў Брагінскім раёне [2].
 
Месцы пражывання. Мяшаныя і лісцевыя лясы, паркі.
 
Колькасць і тэндэнцыі яе змянення. Колькасць зарэгістраваных з пачатку 20 стагоддзя назіранняў гэтага віду рукакрылых у прыродзе абмяжоўваецца ўсяго 37 выпадкамі. У межах краіны адзначана толькі адна сустрэча ў Брагінскім раёне ў жніўні 1930 г. [3]. Пазней сустрэч з гэтым відам не зафіксавана.
 
Асноўныя абмежавальныя фактары. Скарачэнне насаджэнняў з дуплаватымі дрэвамі.
 
Асаблівасці біялогіі. Жыве ў лясах, парках. Селіцца ў дуплах дрэў. Зрэдку ўтварае самастойныя разнаполавыя калоніі, часцей трапляецца ў мяшаных калоніях разам з рыжымі, радзей - з малымі вячэрніцамі, нетапырамі і вушанамі. Спароўванне ў канцы лета - пачатку восені. Патомства (1-2 дзіцяняці) з’яўляецца ў канцы траўня - пачатку чэрвеня. У жніўні-верасні адлятае на зімоўку на поўдзень [4].
 
Развядзенне. Звестак няма.
 
Прынятыя меры аховы. Адлоў і адстрэл у Беларусі забаронены [5].
 
Неабходныя меры аховы. Прапаганда аховы рукакрылых і іх сховішчаў. Выяўленне новых месцаў пражывання, вывучэнне біялогіі і экалогіі віду.
Крыніца:
2009–2022. Беларусь, Менск.