Асілак – чараўнік, персанаж беларускай міфалогіі. Паданне пра М. было апублікавана ў сярэдзіне XIX ст. П. Шпілеўскім. Згодна з ім, М. быў заснавальнікам горада Мінска (Менска, Менеска) і жыў паміж пазнейшым Татарскім канцом І Пярэспай. Ён пабудаваў на Свіслачы вялікі мураваны млын з сямю коламі. У гэтым млыне мука малолася не са збожжа, а з камянёў. Ніхто ніколі не бачыў М. Толькі ноччу на млыне былі чутны нейкія дзіўныя крыкі, гіканне, песні, музыка і скокі. Апоўначы М. раз’язджаў на сваім млыне па дарогах, набіраў дружыну з дужых людзей і рабаваў у наваколлі. Ад яго хаўруснікаў утварыўся асобны народ, які стаў сяліцца побач з млынам чараўніка. Пазней захавалася прымаўка: “Не пайду я да Менска ад шляху Віленскага; а (калі) пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з менескам”. Стомленыя рабаўніцтвамі М., навакольныя жыхары звярнуліся па дапамогу да яшчэ больш магутнага чараўніка, і той, спаліўшы небяспечны млын, прагнаў назаўсёды М. з ваколіцаў Менска. Але памяць аб ім захавалася ў назве горада.
Наконт інтэрпрэтацыі падання існуюць розныя пункты погляду.
Р. Зайкоўскі звяртае ўвагу РЅР° тое, што калі першапачаткова Менск, СЏРє абгрунтавана часткай беларускіх археолагаў, СѓР·РЅС–Рє РЅР° рацэ Мена (цяпер блізу РІ. Гарадзішча Мінскага СЂ-РЅР°), то С– назва горада з’яўляецца вытворнай ад РіС–РґСЂРѕРЅС–РјР°. Таму прывязка падання РїСЂР° Рњ. РґР° гісторыі ўзнікнення Менска ўяўляецца штучнай С– дастаткова РїРѕР·РЅСЏР№, зробленай РїР° правілах народнай этымалогіі.
У міфалогіях розных народаў сустракаюцца імёны персанажаў, якія нагадваюць па гучанні імя М. Так, блізкімі да яго могуць быць словы, якія абазначалі Месяц: параўн. праі.-е. *mes - , *mens- і іх вытворныя ў і.-е. мовах. З другога боку, у германскай міфалогіі Манн з’яўляўся першым чалавекам, а ў індыйцаў ён называўся Ману. У рымлянаў існавала вера ў багоў замагільнага свету Манаў, якія лічыліся і захавальнікамі грабніцаў. У ведыйскай міфалогіі Манью – божышча гневу, якое называюць забойцам Ўрытры, правадыр войска.
Аднак імаверна, што аснову імя М. належыць звязваць з этымонам і.-е. *men- “мяць, расціраць” (адкуль, у прыватнасці, слова “мука”, а таксама такія словы, як “меншы”, “мянціць” – вастрыць касу з дапамогай “мянташкі” і некаторыя іншыя), што адпавядае асноўным функцыям М. у паданні (С. Санько).
Пры аналізе падання пра М. можна адзначыць наступныя характэрныя рысы гэтага персанажа: 1) асілак і чарадзей; 2) млынар; 3) сувязь з культам камянёў (мука малолася з камянёў); 4) начныя гучныя пацехі на млыне; 5) правадыр дружыны. Начныя дзіўныя крыкі і гіканне на млыне нагадваюць матыў забаваў нячыстай сілы ў шэрагу фальклорных твораў. Праца млына звязана з вадой, а значыць, з істотамі накшталт Вадзяніка. Але, з другога боку, працэс пераломвання нагадвае выкрасанне Грымотнікам маланак з каменных жорнаў ці з двух камянёў, а ўказанне на М. як на правадыра дружыны таксама збліжае яго з Богам Навальніцы, апекуном вайсковай справы. Магчыма, М. мае прататып у праіндаеўрапейскай міфалогіі, які потым зазнае трансфармацыю ў розных лакальных міфалогіях.
А. Прохараў адзначае, што паданне захавалася ў двух варыянтах, якія амаль паўтараюць адзін адно, але адрозніваюцца ў некаторых дэталях. Абапіраючыся на адзін варыянт падання, П. М. Шпілеўскі выказаў гіпотэзу аб магчымасці існавання гістарычнай постаці мясцовага князя, ад якога, магчыма, атрымаў назву і горад. На самай справе бясспрэчна, што назва горада пайшла ад ракі Менкі, а назва героя – ад назвы горада. Нягледзячы на тое што ў паданні выкарыстаны старажытныя матывы, само паданне пра М. мае дастаткова позняе паходжанне. У гэтым пераконваюць наступныя матывы падання: а) матыў аб нябачнай нячыстай сіле, якая апоўначы збіраецца на пір у нейкіх месцах і забудовах на ўскраіне людскіх паселішчаў. Ён быў вельмі папулярны менавіта ў .сярэднявеччы (у чарадзейных казках адмыслова падкрэсліваецца, што ў млыне ўдзень малолі людзі, а ўначы – чэрці). Згэтым матывам генетычна спалучаецца і матыў язды ноччу М. на млыне, што адпавядае сярэднявечным уяўленням аб ведзьмах. Сярэднявечны фальклор, у тым ліку заходнееўрапейскі, ведае і матыў мукі з камення. Млыны пачалі будаваць на Беларусі ў познім Сярэднявеччы, што длбра паказвае храналагічныя межы ўзнікнення падання. Млыны будавалі на ўскраінах населеных пунктаў. Да млынароў у народзе ставіліся з насцярогай, і хадзілі пагалоскі аб тым, што яны знаюцца, з нячыстай сілай і апраўляюць нейкія спецыяльныя абрады , што, магчыма, і зафіксавала паданне. У гэтым плане цікава, што ў сярэднявечным Мінску ўзапраўды існаваў млын, які адзначаюць падарожнікі. Так, напрыклад, Пётр Талстой, стольнік рускага цара Пятра І, у 1697 г., праязджаючы праз Мінск, узгадвае раку Свіслач і “на ёй ёсць млын аб 4 каменях”, што можа адпавядаць у паданні “на сямі колах”; в) матыў аб разбойніках, імя якіх потым дало імя гораду, быў вельмі пашыраны на беларускіх землях: дастаткова прыгадаць паданні аб назве Магілёва, ваўкавыска, Брагіна ды інш. Але ўсе гэтыя паданні маюць дастаткова выразнае позняе пакходжанне.
У выніку магчыма сказаць, што паданне пра М. – яскравы прыклад позняга ўзнікнення падання па прынцыпе “народнай этымалогіі”, якая ад назвы горада стварыла паданне з легендарнай постаццю.