Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Шведы
 
Тлумачэньне: 

Для беларускага фальклору, тапанімікі і мікратапанімікі ха-рактэрна адлюстраванне падзей, звя-заных з руска-шведскімі войнамі XVII—XVIII стст. У паданнях гэтыя часы называюцца войнамі літоўцаў са Ш., бойкамі Ш. з рускімі і да таго па-добнымі. Частыя паданні пра гарадзішчы (Шведская гара, Шведскі вал, Шведскі акоп (Ваўкавыск, г. п. Ко-пысь Аршанскага, Поразава Свіслацкага, Друцк Талачынскага р - наў). Некаторыя паданні паведамляюць, што гара насыпана над магілай шведскага князя. У в. Насілава Маладзечанскага р-на пра гарадзішча кажуць, што ў часе шведскай вайны, калі праходзілі войскі, гэтае месца было выбрана каралём дзеля адпачынку, а салдаты, каб закрыць караля ад вачэй цікаўных жыхароў, абгарадзілі месца валам, для якога насілі пясок шапкамі. Вядомыя паданні, што на некаторых гарадзішчах абедалі Ш. і тым часам напалі рускія. Ш. зарылі каля гары посуд і грошы (скарбніцу).

Шырокавядомыя назвы старажыт-ных пахавальных помнікаў: Шведскія магілы, Шведскія капцы, Шведзіха. Пра курганы блізу Смаргоні апавяда-ецца, што на гэтым месцы адбылася сустрэча Ш. з рускімі. Тут шведскі ка-роль Карл XII меркаваў даць гене¬ральную бітву. Для гэтага Ш. пачалі насыпаць бугры, але рускія разладзілі гэтую справу, і Карл XII падаўся на Палтаву. У многіх мясцінах бытуюць паданні, што ў курганах пахаваныя рэшткі шведскага войска пасля Пал-таўскай бітвы (1709 г.). У в. Скварцы на Койданаўшчыне расказваюць, што ў кургане пахаваны швед, які выра-заў усю вёску, а потым згубіў рукавіцы і так да гэтага часу па начах ходзіць і шукае іх (параўн. Непрытомнікі).

Вядомы і іншыя назвы, звязаныя са Ш.: Шведская грэбля, Шведская даро-га, Шведская сенажаць, Шведава бало-та, Шведскі брод. Ш. прыпісваецца ства-рэнне каменнай грады на рацэ Вяллі. Пра Шведава балота блізу в. Сычкава Бабруйскага р-на існуе паданне, што ў Шведскую вайну ў ім было затоплена шмат зброі і вазоў, а таксама залатая карэта. У в. Любаваша Ганцавіцкага р-на расказваюць пра Шведскі брод, быццам калі тут праходзілі Ш., то яны загадалі дзеду правесці іх кароткім шля¬хам да партызан, каб захапіць тых зня-нацку. Дзед жа павёў іх у іншы бок, праз брод, дзе яны і знайшлі сваю пагібель. Ад таго і назва Шведскі брод.

У Беларусі таксама вядомая пры-казка: «За дзядамі-шведамі», што азначае «вельмі даўно».

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 16.02.2010