Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БОЛЬШ САМАЧЫННАСЬЦІ!      РЇ. Купала   1919         РїСЂР°РіР»СЏРґ

Цікавыя людзі мы - беларусы!

Трэба прызнацца, што якое бы ліха навокал наз і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд, - мы гэтага як бы не бычым, а калі бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою.

І праўда, вечна хто-небудзь і як-небудзь, а прыходзіў і намі апекаваўся, хоць нашага ліха і не забіраў.

Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім ўсялякія чыны: земскі, вураднік, стражнік. Усе гэтыя чыны намі “апекаваліся”, а мы шчыра служылі ім, як нявольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтосьці панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым сваім апекунам паказаць іх належнае месца.

Але рэвалюцыя змяла ў сваем ходзе цара, панясліся ў сьвет новыя воклікі будаваньня новага незалежнага жыцьця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыдзе ды бальшавікоў прагоніць. І прычакалі.

Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, мы асталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром - не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў, а мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуду, які з’явіцца і забярэ нашае ліха. І дачакаліся…

Прыйшлі ізноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі і гаспадарку, нягледзячы на тое, ці смачна нам гэта, ці не смачна. Пайшлі саветы, камітэты, выбары, перавыбары і г.д. А ў рэзультаце што ж? Пастаўденыя намі (як нам гаварылі) наіпы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. І мы стагналі, уздыхалі і чаклі.

Прыйшлі палякі, уцяклі саветы, камітэты С– чразвычайка, Р° РјС‹ С–Р·РЅРѕСћ сабе СЃСЏРґР·С–Рј С– чакаем. Праўда, РјС‹ СЏРє гаспадары гэтай зямлі РјСѓСЃС–Рј сядзець РЅР° ёй. Але СЏРє РјС‹ гаспадарым РЅР° ёй? Ці РЅРµ  С‡Р°СЃ ужо пакінуць благую прывычку сядзець С– сядзець, чакаць С– чакаць?..

Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецьця-гэта мы самі. І калі ня хочам загінуць, калі ня хочам быць вечнымі рабамі, - павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе.

Не, браты, гэтакім ладам мы далёка не заедзем. Час праявіць нам і свае сілы ў будаваньні новага жыцьця для сваёй Бацькаўшчыны, для сваіх сяліб і хат, для нашага падрастаючага маладога пакаленьня! Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: “Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?”

К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем?

Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009