Нататкі РїСЂР° РєРЅС–РіСѓ Р’С–РєС– Трэнас В«Ркзістэнцыйны пейзаж»
Для таго, каб разгледзець РєРЅС–РіСѓ вершаў, недастаткова прывесьці прыклады ўдалых С– няўдалых вобразаў, неабходВРЅР° высьветліць месца РєРЅС–РіС– СЏРє цэласнага элемента Сћ часе, прасторы С– вывесьці найбольш выразныя семантычныя паралелі, праз СЏРєС–СЏ можна дасьледаваць важнасьць С– эвалюцыю вобразаў, Р° таксама эмацыйны стан лірычнай гераіні.
Паспрабую распавесьці менавіта Сћ такім накірунку РїСЂР° РґСЂСѓРіСѓСЋ РєРЅС–РіСѓ вершаў Р’С–РєС– Трэнас “Ркзістэнцыйны пейзаж”, якая выйшла Сћ новым выдавецтве “Галіяфы” Сћ 2008 РіРѕРґР·Рµ.
Менавіта эвалюцыю, таму што гэта другая кніжка паэткі і вызначаецца зусім іншым настроем, у адрозьненьні ад “некратычна-скрушнага” першай. Палічу мэтазгодным зрабіць невялікі экскурс у першы зборнік паэткі, “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (выйшаў у 2005 годзе), каб стварыць цэласны вобраз лірычнай гераіні, якая ня проста зьмяняецца сама, але вымагае зьмяненьня настрою і характару перадачы вобразаў і тым самым па-іншаму ўзьдзейнічае на чытача.
“Цуд канфіскаванага дзяцінства”... Бадай, назва выклікае хутчэй пазітыўныя асацыяцыі. Прачытаньне ж пакідае ўражаньне пазбаўленьня ілюзіяў, прычым зусім ня самымі “мяккімі сродкамі”. “Крывавая” вобразнасьць — галоўны выклік аўтаркі, але толькі нявопытны чытач можа прыняць гэта без сумніву і без звароту да іншых матываў. Аўтарка не шкадуе сінонімаў, каб стварыць атмасферу пакінутасьці і шэрасьці: тужлівы-маркотны-журботны-самотны; самота-скруха-сум-туга. Разам з тым, на фоне даволі агрэсіўных вобразаў крыві і сьмерці цяжка заўважыць, што па частаце ўжываньня вобраз сну — іх першы канкурэнт. Нібыта лірычная гераіня шукае шлях для адступленьня і хоча ўсьведаміць аднойчы, што гэта толькі сон, прыгожы, новы, чароўны, балесны.
Дарэчы, рознакаляровасьць — яшчэ адна рыса кніжкі:
чырвоны зелянее
і зялёны чырванее;
блакітнавокія вершы з залатымі вейкамі
пафарбаваныя ўсьмешкі;
аранжавая падушка;
жоўты яблык;
усё на сьвеце мае каляровыя вытокі.
Аднак галоўным у гэтай няпоўнай вясёлцы застаецца чырвоны. Ён стварае пэўную афарбоўку мікрасусьвету лірычнай гераіні, афармляючы траву, мроі, словы, дажджы, зямлю. Белы атрымлівае нашмат менш: бэз, аблічча, зьвер, труп, ахвяра, песьні, шпалеры.
Вобраз сьмерці разьвіваецца ня толькі праз семантычна блізкія словы загінуць, задушыць, забойца, ахвяра, але і праз вобразы зімы і сьнегу як сімвал замярзаньня, зьнікненьня пачуцьцяў і адчуваньня жывога, а таксама праз “вострыя” вобразы: навастрыць, лязо, шыпы, калючы... Такая “завостранасьць”, а таксама пастаянная прысутнасьць вобразаў плачу і сьлёз стварае напружаны эмацыйны фон кнігі і робіць яе практычна немагчымай для лёгкага і бяздумнага прачытаньня. Тым больш што прычыну такога настрою адносна лёгка зразумець:
бо ў постаці кожнай, у голасе кожным — ты;
я без цябе, як верш недапісаны.
Сумяшчэньне несумяшчальнага — таксама каб падкрэсьліць, што само жыцьцё — гэта выклік: самотны сьмех, гарачыя сьлёзы і міні-верш мы жывём — гэта значыць, што мы вар’яты. Дарэчы, некаторыя з такіх міні-вершаў наўмысна надрукаваныя вялікімі літарамі. Хіба зноў ня выклік, спроба прыцягнуць увагу, няхай і трошкі скандальна, рэзка, “неагатычна”? І тым самым лірычная гераіня, выносячы свае праблемныя пачуцьці да строгага разгляду чытача, пазбаўляецца сваёй “завостранасьці”, перабольшваючы месцамі, але здымае з сябе лішнюю эмацыйную напружанасьць.
Пры такім раскладзе прачытаць другую кніжку Вікі Трэнас адразу пасьля першай значыць іншымі вачыма ўбачыць яе творчасьць. Бо ўсё, што ў першай кніжцы мела вострыя вуглы, у другой набыло больш вызначаную, больш спакойную форму. Тым і цікавы параўнальны погляд, што і тут у цэнтры ўвагі — Пачуцьцё, але цяпер лірычная гераіня прысутнічае ў вершах нібыта як назіральнік, які шмат перажыў, але здольны кіраваць сваімі пачуцьцямі.
РќР° зьмену СЃСѓРјСѓ, РґСЌРїСЂСЌСЃС–С–, “суіцыдальнаму авангардызму” прыходзіць семантыка смаку, адлегласьці С– прасторы. РЈ “Ркзістэнцыйным пейзажы”, застаючыся РЅР° адлегласьці, лірычная гераіня можа выбіраць, наколькі моцна пакутаваць, С– больш аб’ектыўна пачынае адносіцца РґР° сваіх перажываньняў. Нягледзячы РЅР° тое, што некалькі вершаў РїР° даце напісаньня адносяцца РґР° першай кніжкі, СЏРЅС‹ знайшлі сваё месца Сћ РґСЂСѓРіРѕР№ С– РЅРµ перашкаджаюць цэласнасьці ўспрыманьня РєРЅС–РіС–, СЏРє С– “працягнутыя” пазьней вершы.
Адлегласьць выяўляецца не як перашкода, а хутчэй як выпрабаваньне:
лічу адлегласьці не кіламетрамі, а болем;
акцэнт робіцца на пераадоленьні адлегласьці:
набліжаюся да цябе кіламетрамі скрушных словаў;
скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў;
засталося прайсьці толькі некалькі метраў,
а таксама на вяртаньні як спосабе пераадоленьня адлегласьці:
вярніся, нас чакае цёплы дождж;
каб вярнуцца, ты зьехаў.
Адлегласьць — ня толькі метры, кіламетры, крокі, але і сьцяжынка, лабірынт і нават аблокі (каму лічыць адлегласьці аблокамі). Лірычная гераіня ўспрымае і больш абстрактныя шлях і дарогу:
шлях да цябе не спыняецца ніколі;
шлях дадому як шлях у вырай;
шлях ад сьвятла да цямрэчы.
Аднак адлегласьць не атрымлівае адназначнай ацэнкі:
крок за крокам у невядомасьць.
Сустракаецца нават ускосная форма падпарадкоўваньня адлегласьці:
усе дарогі сьвету
скручаныя ў абаранак часу
кінутыя да яго ног.
Што датычыцца “гастранамічных” вобразаў, то іх даволі многа, што з першага прачытаньня асабіста мне адразу захацелася адзначыць. Прычым яны ня толькі пранізваюць усю кніжку, ствараючы асаблівы “смачны” настрой, але і адметныя сваёй незаштампаванасьцю.
З аднаго боку, такія вобразы дадаюць актыўнасьці лірычнай гераіні, нібыта дапаўняючы яе і даючы ёй тое, чаго не хапае:
засьмяглымі вуснамі п’ю адзіноту…
наліце мне кавы;
поўню рэжу ў гарбату тваю на лімоны;
харчавацца згадкамі пра цябе;
наглытацца з ракі тваёй душы;
смактаць адзіноту праз саломінку філасофіі
спустошваць шклянку за шклянкай;
п’юць засьмяглыя вусны самоту.
Вобраз-люстра з іншым дзейнікам працягвае гэтую лінію:
…так дождж п’еш з тугой і пажадай.
Праз смак і наталеньне смагі і голаду ўскосна перадаецца падсьвядомае жаданьне лірычнай гераіні поўнасьцю належаць каханаму, паглынуць ці быць паглынутай.
У тым жа семантычным полі, але з функцыяй апісаньня зьяўляюцца метафары:
анёлы зьлізалі з аблокаў сьмятанку…
і пэцкаюць неба ў малінавы джэм;
неба нібы выкладзена апельсінамі;
бяссонная ноч праліваецца з рук малаком;
на смачныя мары зьлятаюцца восы;
абрыкосавае сонца...
З другога боку, гэта пастаянная барацьба
ледзь не зубамі я выдзірала цябе з кіпцюроў ненаеднага лёсу
і пакуты:
марозіва з болем
нават адчай:
я скармлю галубам апошнюю лусту сваёй любові.
Асобнай увагі вымагае вобраз шлях да Бога ляжыць праз страўнік, які адразу адсылае да распаўсюджанага “шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз страўнік” і надае іроніі, але ня можа быць цалкам растлумачаны такім чынам.
Час і прастора ў кнізе прысутнічаюць адмыслова. Прастора прамаляваная знутры як замкнёная:
у гнязьдзе маёй душы растуць птушаняты вершаў;
страшна вершам, нібы ў труне, ува мне;
прытулак кульгавае любові;
мая душа з тваёй ня мае выйсьця;
у завулку чарговых фантазій;
на вуліцы пекных рыфмаў;
я нашу ў сабе горад;
бегчы хавацца ў пакінуты дом;
сьвет бруднай насоўкай ляжыць у кішэні;
любоў танчыць у цэнтры замкнёнага кола;
і звонку, як адкрытая або якая адкрываецца:
і дзесьці ёсьць дзівосная краіна;
выходзьце з кватэр утульных;
мой сум — брат гэтай планеце;
бадзяцца без прытулку
па скрушных еўрапейскіх гарадох;
пакідаць свой прытулак часовы;
крык, што ў сьвет бумерангам ляціць.
Дзякуючы такому суаднясеньню адкрытага-закрытага ствараецца агульнае ўражаньне раўнавагі.
Прастора выступае як канкрэтная:
мне Берлін, Амстэрдам і Прага як цяжкі вырак;
над Нявою на мосьце
і ў форме абстрактных апазіцый:
тут — прастора, схаваная ў там;
я маю знутры тое, што вы схавалі вонкі.
Дарэчы, гэта менавіта гарадская прастора:
мой горад — адзіны, каму я веру.
Час для лірычнай гераіні асабліва каштоўны:
калі жывеш у рэжыме нон-стоп
хвіліны спатыкаюцца адна на адну;
час трымае на ланцугу.
Ці не выпадкова ў падобным да апошняга спалучэньні замест часу зьяўляецца шчасьце:
трэба шчасьце спусьціць з ланцуга?
Варта адзначыць, што лірычная гераіня існуе ў супярэчлівасьці пораў году і ня толькі іх супрацьпастаўляе і зьмешвае:
скокнуць з даху зімы
і ў вясну б уварвацца з лёту;
… матылі лісьцем восеньскім сьпяць на зямлі
гэта гімн загулялай вясьне
гэта проста скрываўлены сьнег
у жніўня сэрца разарве і пойдзе сьнег;
у правай палове маёй галавы
летні спакой і зімовая спёка
але і афармляе сябе і адрасата сваіх пачуцьцяў праз месяцы і поры года:
ты — жарсны жнівень, я — трывожны сьнежань.
Метафары гэтага семантычнага поля максімальна персаніфікаваны:
пішу верлібры разам з лістападам
ён, як і я, ад жалю захварэлы;
сакавік, зноў спакушаны слотай,
не наважыцца здрадзіць вясьне;
восень б’ецца ў прамерзлыя шыбы.
Кніга прасякнутая пахам цёплага дажджу:
нас чакае цёплы дождж;
цёплы імклівы задумлівы дождж;
твой пах зьмяшаны з пахам дажджу;
цёплыя струмені дажджу сьцякаюць па вопратцы часу.
Удалае выкарыстаньне алітэрацыі і дасьціпныя рыфмы — чарговыя “плюсы”:
чэрвень гэты чарвівы… чырвоны;
ламаная лінія;
расчыненных вокнаў – чаканьня вока;
лівень – ліпне, пяты — напятай, легла — адлегласьць.
Вобразы і спасылкі рэлігійнага характару і падтэксту досыць вострыя і шматпланавыя:
шлях да Бога ляжыць праз страўнік;
Вы — Езусы ў маіх турмах,
Я ў Вашых палацах — Іуда;
радасьць бацькі, які трымае
на руках малога сына —
шчасьце Бога, які трымае
на руках дзіця Сусьвету
(малога сына — залішняе ўдакладненьне, таму што, калі на руках трымае, значыць, малое дзіця);
з мудрасьцю Шывы;
для цябе пасьміхаецца мудра і проста
Бог на сёмыя содні стварэньня.
Лірычная гераіня ў асаблівых стасунках з рэлігіяй. З аднаго боку, узгадваюцца ў адным зборніку багі розных веравызнаньняў:
з ласкавасьцю ўсьміхаецца Буда;
з мудрасьцю Шывы;
каляровых вітрын маляваная дура
як Хрыстос на крыжы, памірае на гмахах.
З другога боку, прызнаецца значнасьць і Божае стварэньне сусьвету:
Бог разьвесіў на дрэвах лістоту
Бог прыдумаў жыцьцё;
для цябе пасьміхаецца мудра і проста
Бог на сёмыя содні стварэньня.
Прысутнічае, аднак, пэўная “сьцёбнасьць” і іронія:
хадзем тусавацца ў пекле;
у рай імкліва вершыкі ляцяць;
плача ў кішэні прыгожанькі Бог;
грызьлі мы Біблію ў пошуках веры.
Узгадаем радок усе мы хочам пакаштаваць бясьсмерця, але таксама выраз з першай кніжкі:
а паэту ня трэба многа
толькі стаць невялічкім богам,
што дае пэўныя падставы лічыць, што лірычная гераіня ня цалкам вызначыла свае адносіны да рэлігіі і застаецца на пазіцыях сумненьня і крытычнасьці.
Чамусьці вобразы “вусьціш”, “вусьце”, “вусны” часьцяком суседнічаюць у вершах Вікі Трэнас, таму, калі сустракаеш адзін з іх, неўзабаве абавязкова знаходзіш і астатнія. Магчыма, гэтая “фішка” прываблівае дзякуючы сугучнасьці, але пажадана было б зрабіць гэтыя вобразы больш свабоднымі. Дарэчы, яны нават ствараюць кола, пачынаючы і заканчваючы кніжку.
Віка змагла абысьціся без ужываньня слова каханьне ад асобы лірычнай гераіні, і вельмі ўдала, таму што праз семантыку адлегласьці, смаку і часу перадала тонкія адценьні гэтага пачуцьця, якія б засталіся размытымі і незаўважанымі праз зацяганасьць самога слова.
Першая кніжка паэткі (першая, калі не лічыць самы-самы першы “самвыдатаўскі” зборнік, які тут не ўзгадваўся) сталася больш авангарднай у плане выбару формы і падыходу да тэксту, але другая кніжка ня толькі выдае больш сталую пазіцыю, але і больш багаты матэрыял, як у эстэтычным плане, так і з пункту гледжаньня дасьледчыка.
Р’С–РєР° змагла распавесьці сваім зборнікам адну цэласную гісторыю, што РЅРµ пакіне чытача безуважным. РЇРЅР° заяўляе: “мой выбар Сѓ разнастайнасьці”, С–, нягледзячы РЅР° тое, што “самота малюе РєСЂСѓРіС– пад вычыма С– Сћ сонечны дзень” С– “ніводнае наша вакно РЅРµ выходзіць РЅР° мора”, энергія С– энергетыка, самааддаВнасьць С– самаахвярнасьць, унутраная неабыякавасьць С– нестандартнасьць (такім, СЏРє СЏ, РЅСЏРјР° калі верыць СЃРєСЂСѓСЃРµ; Р±СѓРґСѓ рэчкай, якая цячэ назад) ставяць рашучую аптымістычную РєСЂРѕРїРєСѓ. РќРµ, няпраўда, РєСЂРѕРїРєСѓ ставіць рана, таму што пошукі лірычнай гераіні працягваюцца С– гісторыя РЅСЏ скончаная…
http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/nov36?OpenDocument