Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БОЛЬШ, ЧЫМ ЗАПІС У ДАКУМЭНЦЕ      Н. Пушкарова   20.XI.2009.         прагляд

У пасьведчаньні аб нараджэньні ў мяне, як у кожнага, хто нарадзіўся перад 90-мі, запісаны нацыянальнасьці бацькоў. Абодва рускія, хаця бацька з Украіны, а карані маці ўвогуле вызначыць цяжка. І я, як наіўная дзяўчынка, доўгі час была ўпэўненая ў тым, што і мая нацыянальнасьць – руская. У дзевятай клясе я пераехала ва Ўкраіну, у Кіеў, дзе калісьці нарадзілася. Я старанны вучыла ўкраінскую мову, гісторыю, аднак, не магла забыцца на “беларускае мінулае” і пры кожнай магчымасьці распавядала пра Беларусь. Пры пераездзе ва Ўкраіну не было магчымасьці ўзяць з сабой кнігі, музычныя запісы. І аднойчы я папрасіла сяброўку, каб тая ў лісьце напісала мне што-небудзь беларускае. Я памятаю, як чытала “Паміж пяскоў эгіпэцкай зямлі…” – санэт Макісма Багдановіча, напісаны яе вучнёўскім няроўным почыркам, і плакала. Праз тры месяцы я ўжо была ў Беларусі. У той дзень я ўсьвядоміла, што я беларуска, нягледзячы нават на маё ўкраінскае паходжаньне.

Цяпер я разумею, што папяровая праўда часта фальшывая, трэба верыць толькі сваім адчуваньням і сваім перакананьням. Быць беларусам – больш, чым мець запіс у нейкім дакумэнце, больш, чым мець бацькоў-беларусаў па паходжаньні. Гэта унутраны стан чалавека, які ўсьведамляе сябе часткай народа, ведае і шануе традыцыі сваёй краіны, нясе на сабе вялікую адказнасьць за свае ўчынкі, за свае словы. Права быць беларусам трэба заслужыць. Таму пакуль я толькі імкнуся быць беларускай.

Не магу сказаць, што мая сям’я моцна паўплывала на маё захапленьне беларускай мовай ці літаратурай. Я вельмі ўдзячная маці, якая не супрацьстаяла майму выбару, толькі падтрымлівала яго. Сама яна беларускую мову разумее, але не размаўляе. Бацька мой жыве ва Ўкраіне. Яго меркаваньня адносна маёй беларускасьці я не ведаю.


http://budzma.org/projects/belarus/natallya-pushkarova-bolsh-chym-zapis-u-dakumyencye.html

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.12.2009