Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
НАВАЛЬНІЦА      Ю. Півуноў            прагляд

...Здалёк паплылі хмаркі-аблачынкі, па вершалінах дрэў пранёсься вецер-сполах... І вось вялізная, фіялетава-шэрая хмара-пачвара наплывае на вёску. Уздымаецца вецер-паземнік і долу ляцяць першыя буйныя кроплі-дажджынкі. Яшчэ раз грозна ўздыхае хмарына і ўжо, здаецца, уся прастора, увесь сьвет апанаваны дажджавою навалай...

Лье моцны дождж, а адзін пеўнік-падлетак ходзіць па двары – хоць бы што яму. Можа, гэтаксама, як і я – любіць дождж? Памятаю ў дзяцінстве: як пачынаецца дождж, дык я выходжу з дому і – альбо блукаю пад дожджыкам па лужынах, альбо, схаваўшыся дзе-небудзь пад страхою, дыхаю чысьцюткім, вільготным паветрам, што поўніцца пахамі зямлі і ўсяго зямнога...

Пасьвятлела, дождж паменшаў і паступова сьціх зусім, пакінуўшы азёры-лужынкі ды на галінках дрэў – празрыстыя кроплі-сьлязінкі.

...Невялічкі прасьвет і ... новая хмара, і моцны, зноў як зь вядра, дождж. Раздажджылася... Аблачыны-хмары шпарка плывуць чарадою на захад. Дзесьці ў нетрах нябёсаў грукоча-імчыць Перунова калясьніца – палымнеюць час ад часу прывідным бляскам маланкі...

На бярвеньні ўладкаваліся жоўтыя гарбузы-пузацікі. Паклала іх маці дасьпяваць, а тут дождж... Ну і няхай памыюцца.

На падворку сьветла больш-менш, а вось на лузе, за рэчкай, суцэльная шэрая дажджавая заслона.

Плача восень дажджом верасьнёўскім на хаўтурах па леце мінулым...

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.10.2010