30 мая КЗ «Верхні горад» 19:00
Фальклорна-акадэмічны праект
"ВАГАННI ПАВЕТРА Ў ТРОХ КОЛЕРАХ"
(кампазіцыя для фартэпіана і электронікі)
"КОЛАВАРОТ"
(музычная містэрыя для народных
галасоў і камернага аркестра)
Удзельнікі:
BELARUS MODERN ORCHESTRA
Мастацкі кіраўнік - Канстанцін Яськоў
Постфальклорны гурт "СТРАЛА"
Мастацкі кіраўнік - Рвеліна Шчадрына
РўСЌР»:(17)327 39 44, (29)784 74 95, (044)483 00 10
Р§РђРЎРўРљРђ I
“ВАГАННІ ПАВЕТРА Ў ТРОХ КОЛЕРАХ”
для фартепіяна ў электронікі
Інструментальная кампазіцыя “Ваганні паветра ў трох колерах” створана сумеснымі творчымі намаганнямі трох аўтараю: Канстанцінам Яськовым, Аляксандрам Цурко, Максімам Круглым.
Кожная з частак музычнымі сродкам раскрывае сімволіку аднаго з асноўных колераў спектра:
Першая частка – “Чырвоны” – агонь, каханне, жарсць, натхненне.
Другая частка – “Жоўты” – сонца, святло, радасць, эйфарыя.
Трэццяя частка – “Сіні” – бясконцасць, спакой, глыбіня, дасканаласць.
На аснове сінтезу вібрацый жывога гучання і электронікі кампазітары ствараюць акустычную прастору, якая ўводзцць слухача ў адпаведны эмацыянальны стан, захоплівае яго свядомасць, трансфармуе традыцыйнае ўспрыманне рэальнасці.
Прастора і час нібы вагаюцца ў рытмах і колерах Сусвету.
Р§РђРЎРўРљРђ II
"КОЛАВАРОТ"
музычная містэрыя для народных
галасоў і камернага аркестра
“Колаварот” – сумесны праект Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, Belarussian Modern Orchestra і постфальклорнага гурта “Страла”.
Натхненнем для праекта з такой сімвалічнай назвай паслужылі песні каляндарна-абрадавага цыкла старажытных беларусаў: масленічныя, вялікодныя, юр’еўскія, купальныя, жніўныя, калядныя, а таксама лірычныя сямейна-пабытовыя.
Перад маладымі беларускімі кампазітарамі была пастаўлена арыгінальная творчая задача – спалучыць аутэнтычную манеру народных спеваў з акадэмічнымі традыцыямі сучаснай інструментальнай, выкарыстоўваючы музыкальна-паэтычны матэрыял закладзены ў песне.
Аўтарамі твораў былі адобраны і расшыфраваны беларускія народныя песні адметныя для таго ці іншага звычая земляробчага календара, альбо знакавыя песні звязаныя з падзеямі у жыцці чалавека.
1. “Масленая, вот я іду” апрацоўка Канстанціна Яськова
“А ў нас, а ў нас сёння масленка” апрацоўка Сяргея Бадалава
2. “Ой, на гарэ комарыкі” апрацоўка Вячаслава Пяцько
3. “А у вагародзе, да на пераходзе” апрацоўка Максіма Круглага
4. “Выйду я на двор – бычкі бушуюць” апрацоўка Дзмітрыя Горбача
5. “Ой, кавала да зязюленька” апрацоўка Арцёма Шаплыка
“Пойдзем, дзевачкі, мы у гай гуляць” апрацоўка Кацярыны Сенкевіч
6. “Шла купалка па вуліцы” апрацоўка Аляксея Пілатава
7. “А вжэ жы ў мяне дожынкі” апрацоўка Кацярыны Шымановіч
8. “Ай восінь мыя, ты халодныя” апрацоўка Вікторыі Спарыш
9. “Коляда, бегла колядка пышком-пышком” апрацоўка Андрэя Цалко
10. “Дзякуй Богу, што вясна прыйшла” апрацоўка Вольгі Падгайскай
Праект з’яўляецца унікальнай падзеяй для нашай краіны. Гэта канцэрт які проста нельга прапусціць!
Колькасць квіткоў абмежавана! З пытаннямі аб набыцці, калі ласка, звяртайцеся непасрэдна да аўтараў ці тэлефануйце: (17) 327 39 44, (29) 784 74 95, (044) 483 00 10: