Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПЕРШАЯ СЦІМПАНК-ВЕЧАРЫНКА Ў МІНСКУ      афіша            прагляд      фота(2)


Лэдзі і джэнтльмены!

Маем гонар запрасіць вас на Першую сцімпанк-вечарынку ў Мінску.

Толькі на гэты вечар музычны клуб ператвараецца ў палубу дырыжабля, а ўсе прысутныя становяцца камандай і пасажырамі паветранага карабля.

Мы хочам, каб беларускія аматары сцімпанка сабраліся разам, пазнаёміліся, знайшлі кропкі судакранання. Ды і проста — менавіта ў гэты вечар можна перанесціся ва ўяўны свет паравых машын і незвычайных механізмаў, віктарыянскай моды і рамантычных прыгод.

У праграме вечара:

Конкурс касцюмаў на прызы капітана дырыжабля (пераможца атрымае ў падарунак прафесійную фотасесію ад Аляксея Пацёмкіна);

Танцавальны майстар-клас і цыркавыя нумары;

Міні-выстава работ майстра Дзмітрыя Ціханенкі ў стылі сцімпанк з магчымасцю сфатаграфавацца ў рэтрафутурыстычным антуражы.

Відэашэраг — паветраныя здымкі, зробленыя з сапраўднага аэрастата!

Музыка! Свой сэт прадставяць госці з далёкай краіны Беларусь, якія спяваюць на беларускай мове, — гурт "Верасень".

Блюз машыннага аддзялення ад Дзяніса Балахонава і сяброў.

Інтэрактыўныя гульні і адвольная камунікацыя ўсіх прысутных.


Наш дырыжабль адпраўляецца 25 красавіка 2013 года ў 19 гадзін.

Месца адпраўлення — клуб «Салтайм» (Мінск, пр. Незалежнасці, 131/1).

Звяртаем увагу паважанай публікі, што квіткі першага класа (з месцамі за столікамі) даступныя толькі ў папярэднім продажы. Просім высакародных дам і джэнтльменаў звяртацца да адміністрацыі загадзя. Колькасць квіткоў першага класа абмежаваная! Кошт квітка 40.000 рублёў.

У дзень адлёту дырыжабля на ўваходзе будуць прадавацца толькі месцы ў агульнае аддзяленне пры наяўнасці такіх.

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе касцюмаў могуць пасля падачы заяўкі атрымаць VIP-квіткі бясплатна.

Спадарам фатографам і рэпарцёрам просьба падаваць заяўкі загадзя!


Даведкі і квіткі +375 29 640 09 38 (велком), +375 33 360 60 29 (мтс)

(Кошт 40.000, першыя 30 квіткоў папярэдне замоўленыя — месца за столікам)

Папярэдняя замова + заяўка на ўдзел у конкурсе касцюмаў = бясплатны ўваход

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.04.2013