Шаноўныя панове!
12 чэрвеня 2013 года на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца завяршальны канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Праграма канцэрта — выключная па сваёй змястоўнасці. Чатыры стагоддзі музыкі ахоплены праграмай канцэрта.
Яна абяцае быць яснай, таленавітай, абаяльнай і агністай, не пазбаўленай сонечнай прамяністасці, віхурнай імпэтнасці і чэрвеньскай гарачыні.
Разам з надвор’ем будуць мяняцца стагоддзі…
ХVІІІ-ае стагоддзе прапануе сустрэчу з венскім класіцызмам у асобе прыдворнага кампазітара Ёзэфа Гайдна, які, мяняючы свой светапогляд, змяніў светапогляд эпохі…
ХІХ-ае стагоддзе загучыць летам, вясною і сцюдзёнымі вечарамі ў цыкле п’ес “Поры года” П.І.Чайкоўскага…
ХХ-е стагоддзе падорыць сустрэчу з Альфрэдам Шнітке і ягонай шматаблічнай музыкай абвостранага сэнсу…
А ХХІ-ае стагоддзе — прапануе самае “зімовы” твор беларускага кампазітара “Сярод зімы абрыс Шапэна” Ларысы Сімаковіч
Канцэртная праграма “ЧРРВЕНЬСКІЯ “МАРАЗЫ” Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова РЅРµ аднойчы здзівіць сваёй парадаксальнасцю С– нестандартнасцю. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даша Мароз (Беларусь) С– Слава Мароз (Расія) уразяць СЌРєСЃРїСЂСЌСЃС–СЏР№, талентам, сцэнічнай абаяльнасцю С– прафесійнай годнасцю.
Канцэрт адбудзецца 12 чэрвеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі а 19 гадзіны.
РљРђРќР¦РРТНЫЯ "Р РДКАСЦІ"
Канцэртнымі “рэдкасцямі” зіхаціць заключная праграма 45-ага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Двайны канцэрт для скрыпкі, клавіра і аркестра Ёзэфа Гайдна — рэдка можна пачуць у жывым выкананні не толькі ў Беларусі, але і на сцэнах Еўропы. Рэдкі ён і на студыйныя запісы.
РўРІРѕСЂ напісаны маладым Гайднам яшчэ РґР° прыходу РЅР° службу РґР° РєРЅСЏР·СЏ Рстэргазі С– прысвечаны сваячаніцы — Р· прычыны СЏРµ сыходу Сћ манастыр. РЈ канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі бяруць удзел расійскі скрыпач Святаслаў Мароз С– таленавітая беларуская піяністка лаўрэат міжнародных конкурсаў Даша Мароз.
Партыя скрыпкі ў Двайным канцэрце будзе выконвацца на інструменце, значна старэйшым і за Канцэрт, і за Гайдна.
Інструмент расійскага скрыпача Святаслава Мароза — работа скрыпічнага майстра 18 стагоддзя Алесандра Гальяна — заснавальніка дынастыі італьянскіх скрыпічных майстроў, вучня А. Страдывары. Скрыпка належыць да тых каштоўных рэдкасцяў, якія ў свеце існуюць як лічаныя адзінкі.
Чароўныя, з дзяцінства вядомыя “Поры году” П.І.Чайкоўскага будуць гучаць не ў меньш чароўнай версіі для струннага аркестра і стануць лірычным акцэнтам канцэрта. Звычныя вуху, “заслуханыя” фартэпіянныя п’есы з вучнёўскага рэпертуару ў аркестравай версіі раптам набываюць іншае гучанне. Іншае гучанне набывае новае дыханне. Дынамізм новага вымярэння знішчае стэрэатыпы і змяшчае наша ўспрыманне ў нейкую невядомую касмічную прагрэсію.
Становіцца зразумелым жаданне славутага дырыжора Гаўка зрабіць у свой час для свайго аркестра інструментоўку гэтага цыкла. Яму, вялікаму дырыжору, першаму адкрыўся касмізм цыкла “Поры году”. Радасць адкрыцця стала здабыткам публікі.
У канцэрце ”рэдкасцяў” на філарманічнай сцэне 12 чэрвеня “Поры году” П.І.Чайкоўскага прагучаць у інструментоўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава і зроблена наўмысна для струннага складу Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.
Альфрэд Шнітке — імя, у свой час забароненае, сёння вядомае ва ўсім свеце. Статыстыка сведчыць, што сёння няма ніводнага твора кампазітара, які не быў бы выкананы. У канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі прагучыць Саната Альфрэда Шнітке для скрыпкі і аркестра. Саната 1963 года. У 1968 годзе твор быў інструментаванысамім кампазітарам для струннага аркестра. Саната прагучыць у выкананні расійскага скрыпача Святаслава Мароза.
Яшчэ адна рэдкасць — твор беларускага кампазітара. Твор, на які беларуская прэса ў свой час адгукнулася захоплена і ўзнёсла: “Публіка вітала неардынарнага беларускага кампазітара Ларысу Сімаковіч: прэм’ера яе твора “Сярод зімы абрыс Шапэна” для фартэпіяна, чэмбала і струнных сталася сапраўднай падзеяй для беларускай музычнай культуры. Тым больш, што выкананы ён быў Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. Асабістыя мае ўражанні выходзяць за межы словаформаў і метафар. Твор Ларысы Сімаковіч — гэта не проста выразныя цытаты з Шапэна, празрыстая структура, тонкасць і разам з тым абвостранасць. Гэта — узор еўрапейскага кантэксту сучаснай беларускай музыкі. Нездарма Яўген Бушкоў пасля канцэрта адзначыў, што “краіна можа ганарыцца гэтым творам і гэтым аўтарам, бо такія рэчы ствараюцца не кожны дзень” (ЛіМ).”