Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

10 ЗАПАВЕТАЎ ЛІТАРАТУРНАГА КРЫТЫКА      Рђ. Паплаўская   15 жніўня 2009         РїСЂР°РіР»СЏРґ

1. Не заводзіць сяброўства з пісьменнікамі.

2. Калі ўжо пасябравалі (людзі жаш...), старацца не пісаць водгукі, рэцэнзіі на ягоныя (ейныя) кнігі (творы). Яны будуць суперсуб'ектыўныя.

3. Калі ўсё ж вырашылі пісаць, абстрагуйцеся ад яго (яе) як ад сябра. Успрымайце яго (яе) тыя гадзіну-дзве-тры, пакуль пішаце артыкул, як творчую асобу, якую вы і ў вочы не бачылі. Бо катлеты асобна, мухі асобна.

4. Думайце пра аўдыторыю выдання, для якога пішаце артыкул. У НН, ЛіМе, Дзеяслове, Архэ яна — розная.

5. Пішыце так, каб вас зразумеў чалавек, незаангажаваны ў беларускай літаратуры. Будзьце гатовыя да таго, што ваш артыкул абавязкова патрапіць у рукі чалавеку недасведчанаму. Пішыце для яго.

6. Сумяшчайце доказнасць і аргументаванасць з гумарам, іроніяй.

7. Выпрацуйце свой уласны стыль — вас будуць пазнаваць па почырку.

8. Не перагрувашчвайце тэкст цытатамі. Калі чалавек зацікавіцца кнігай (творам), сам прачытае.

9. Не забывайце, што ў крытыцы ёсць шмат жанраў. Не зацыклівайцеся на адным з іх.

10. Пішыце РЅРµ толькі РїСЂР° вядомых, раскручаных пісьменнікаў, але С– РїСЂР° пачаткоўцаў.  


http://asia-paplausk.livejournal.com

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.08.2009