РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Больш самачыннасьці!
...
        Цікавыя людзі мы - беларусы!
        Трэба прызнацца, што якое бы ліха навокал наз і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд, - мы гэтага як бы не бычым, а калі бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою.
        І праўда, вечна хто-небудзь і як-небудзь, а прыходзіў і намі апекаваўся, хоць нашага ліха і не забіраў.
        Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім ўсялякія чыны: земскі, вураднік, стражнік. Усе гэтыя чыны намі “апекаваліся”, а мы шчыра служылі ім, як нявольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтосьці панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым сваім апекунам паказаць іх належнае месца.
        Але рэвалюцыя змяла ў сваем ходзе цара, панясліся ў сьвет новыя воклікі будаваньня новага незалежнага жыцьця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыдзе ды бальшавікоў прагоніць. І прычакалі.
        Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, мы асталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром - не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў, а мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуду, які з’явіцца і забярэ нашае ліха. І дачакаліся…
        Прыйшлі ізноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі і гаспадарку, нягледзячы на тое, ці смачна нам гэта, ці не смачна. Пайшлі саветы, камітэты, выбары, перавыбары і г.д. А ў рэзультаце што ж? Пастаўденыя намі (як нам гаварылі) наіпы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. І мы стагналі, уздыхалі і чаклі.
        Прыйшлі палякі, уцяклі саветы, камітэты і чразвычайка, а мы ізноў сабе сядзім і чакаем. Праўда, мы як гаспадары гэтай зямлі мусім сядзець на ёй. Але як мы гаспадарым на ёй? Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?..
        Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецьця-гэта мы самі. І калі ня хочам загінуць, калі ня хочам быць вечнымі рабамі, - павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе.
        Не, браты, гэтакім ладам мы далёка не заедзем. Час праявіць нам і свае сілы ў будаваньні новага жыцьця для сваёй Бацькаўшчыны, для сваіх сяліб і хат, для нашага падрастаючага маладога пакаленьня! Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: “Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?”
        К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем?
        Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.