РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дамавікамерон
Частка першая
Частка другая
Частка трэцяя
Частка чацвёртая
Частка пятая
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
        
I. Дамавiк-1
        
        Маладая жанчына засталася ў доме адна.
        Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы.
        – Хто вы? Што вам трэба? – ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры.
        – Я – Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, – мужчына зайшоў у дом. – Распранайся.
        Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне.
        – Усё здымаць? – спытала яна ў вастраносых ботаў.
        – Усё, – прагучала з-пад цёмнага капелюша.
        Гаспадыня скiнула бялiзну.
        – Павярнiся да мяне спiнаю i нахiлiся.
        Жанчына паслухмяна, сама не ведаючы чаму, выконвала загады Дамавiка. Яна павярнулася да яго спiнаю i нахiлiлася. Ён не здымаў нават пальчатак, калi рабiў тое, што людзi звычайна называюць актам.
        Акрамя халоднага страху жанчына не адчула нiчога.
        Калi маладая жанчына ў чырвоным з белымi ружамi халаце палiла тонкую цыгарэту, яна была ўпэўненая, што Дамавiк – плён яе фантазii.
        
        
II. Кадравiк
        
        Жанчына прайшла доўгiм калiдорам i спынiлася каля дзвярэй з шыльдаю "Аддзел кадраў". Пастукала. "Калi ласка", – пачулася з-за абабiтых дэрмацiнам дзвярэй. Зайшла. За сталом сядзеў худы чалавек у "тройцы" i пры гальштуку – Кадравiк.
        – Ёсць пытаннi? – ён паправiў вузел на гальштуку.
        – Я па аб’яве, што была ў "Вечаровым Мiнску".
        – Дакументы?
        Жанчына выняла з рыдыкюля пакет i расклала на стале: пашпарт, працоўную кнiжку, стужку фотакартак 3¬4 i заяву, напiсаную круглым почыркам. Кадравiк зiрнуў на дакументы, зазначыў, што карткi няякасныя – у жыццi прыгажэй, устаў i апусцiў шторы на акне. Ён запалiў верхняе святло i доўгiм важкiм ключом замкнуў дзверы. Ключ ён паклаў на высокi размаляваны пад мармур сейф. І толькi тады сказаў:
        – Можна.
        – Тут? – жанчына агледзела кабiнет.
        – Так, – Кадравiк паправiў гальштук.
        – Сорамна...
        Ён кароткiм ключом адчынiў сейф, дастаў адтуль бутэльку каньяку i чарку.
        – Выпiце, калi ласка.
        – А вы?
        – Служба. Пры выкананнi, скажам так.
        Жанчына выпiла каньяк. Распраналася яна павольна i акуратна. Кадравiк зазначыў, што бялiзна зусiм новая. Сарамлiвая жанчына схавала бялiзну пад сукенку, павярнулася да Кадравiка i сказала:
        – Сорамна.
        – Звыкнеце, – Кадравiк нiколi не гаварыў з жанчынамi на ты, – прайдзiце колькi разоў па кiлiму, я павiнен паглядзець вас, ацанiць, скажам так.
        Статная жанчына няспешна пайшла па кiлiму. Кадравiк з прыемнасцю глядзеў на яе вабныя формы i сам сабе зазначыў, што не разумее, чаму такая жанчына павiнна працаваць.
        – Можаце апрануцца, – ён апусцiў вочы.
        Жанчына бессаромна глядзела на Кадравiка.
        – Неабавязкова, – сказаў ён.
        – Але я не супраць, – жанчына падышла да Кадравiка i распусцiла вузел ягонага гальштука.
        – Вы атрымаеце накiраванне ў лепшую групу.
        Натуршчыцай жанчына працавала нядоўга, яна выйшла замуж за выкладчыка тэхнiкi жывапiсу, i той забаранiў ёй працаваць наогул.
        Кадравiк працягвае налiваць сарамлiвым жанчынам каньяк.
        
        
III. Вадзянiк
        
        Легкавая машына афiцыйнага колеру мiнула мост, праехала праз лес, заехала на тэрыторыю закiнутага кляштара, абмiнула званiцу i цагляныя выгбы разбуранага сабора, спынiлася каля паруйнаванага палаца i пасiгналiла.
        Праз iмгненне з-за рага з’явiўся хлопец у джутавым строi. Ён адчынiў дзверцы афiцыйнай машыны, з якой выйшлi на някошаную траву дзве маладыя асобы, бландзiнка ды брунетка, а за iмi кiраўнiк.
        – Знаёмцеся, выгукнуў кiраўнiк i ўзяў хлопца пад локаць, – Вадзянiк: гаспадар закiнутага, забытага Богам i людзьмi кляштара i святой вады. А гэта – мае брунетка i бландзiнка. Імёны i прозвiшчы яны пакiнулi ў лесе пад мостам.
        – Пайшлi да святой вады, – прапанаваў гаспадар закiнутага кляштара.
        – Чакай, – кiраўнiк адчынiў багажнiк, дзе хавалася вялiкая кардонная скрыня.
        Вадзянiк прыхапiў скрыню, i госцi пайшлi па высокай траве за джутавай спiнаю Вадзянiка.
        За палацам, у лагчыне, стаяла на святой крынiцы лазня, збудаваная паводле праекта кiраўнiка. Лазня была падрыхтаваная да ачышчэння цi забруджвання, бо ўсё залежыць ад светапогляду i веравызнання.
        
        
Даведка

        
        Кляштар, заснаваны ў ХY стагоддзi на цыганскай святой крынiцы. Некалькi разоў ён пераходзiў ад каталiкоў да праваслаўных i наадварот. Доўгi час у кляштары мясцiўся сiрочы iнтэрнат. У 50-х гадах нашага стагоддзя iнтэрнат перавялi ў райцэнтр i кляштар канчаткова заняпаў. З 80-х на тэрыторыi кляштара жыве мужчына, прозвiшча – Вадзянiк.

        
        Бландзiнка i брунетка распакавалi скрыню, сабралi на стол, распранулiся. Яны пакiнулi на сабе толькi ўпрыгожаннi: бранзалеты, пярсцёнкi, завушнiцы, каралi, кулоны, залатыя ланцугi, крыжы, грабеньчыкi, заколкi...
        Калi жанчыны разлiлi па фужэрах густы каньяк, Вадзянiк сказаў:
        – Не п’ю.
        – Ха-ха, – мовiла аголеная бландзiнка i паправiла бранзалет.
        – Хi-хi, – мовiла аголеная брунетка i паправiла пярсцёнак.
        – Што праўда, тое праўда. Не п’е, – падсумаваў кiраўнiк.
        Госцi выпiлi каньяк.
        – Музыка, – сказаў кiраўнiк.
        Уключыўся магнiтафон.
        Вадзянiк сядзеў у кутку i са смакам еў сакавiтыя скрылiкi кансерваванага гарбуза. Ён еў вiдэльцам са слоiка.
        – Горача, – кiраўнiк расшпiлiў верхнi гузiк сваёй афiцыйна-крухмальнай кашулi. – Распранiце мяне.
        Жанчыны спрытна распранулi кiраўнiка.
        – Танцы, танцы, танцы! – лазню запоўнiлi кiраўнiковыя воплескi.
        Жанчыны таленавiта затанчылi на жоўтай падлозе ў сакрэтнай лазнi. Яны спакушальна пагойдвалi клубамi, плаўна выгiналi станы, сарамлiва закрывалi далонямi твары... Кiраўнiк змрочна пiў каньяк з лiмо-нам. А Вадзянiк, абыякавы да падзей, пiў са слоiка гарбузовы марынад.
        – Карцiны, – загадаў кiраўнiк.
        Жанчыны спынiлiся, абнялiся i старанна пачалi разыгрываць сцэны лесбiянства. Яны амаль натуралёва цалавалiся i пяшчотна лашчылiся, калi Вадзянiк неўпрыкмет знiк са свайго ўтульнага кутка. На крэсле застаўся парожнi слоiк з-пад кансерваванага гарбуза ды вiдэлец у iм.
        Дзверы ў лазню засталiся прачыненыя. На вулiцы крулявала лета. Шаравая маланка магла заляцець у лазню i спалiць яе разам з "карцiнамi". Так i здарылася.
        На папялiшчы знайшлi вiдэлец, легкавую машыну афiцыйнага колеру знайшлi толькi праз тыдзень на беразе возера Свiцязь, а Вадзянiка дагэтуль небеспадстаўна шукаюць, бо дзверы трэба зачыняць.
        
        
IV. Дамавiк-2
        
        Муж спаў, жонка чытала, калi ў дзверы пагрукалi. Яна паспрабавала пабудзiць мужа, але той не прачынаўся, ён спаў мёртвым сном. Пагрукалi зноў. Жонка крадком зiрнула ў дзвярное вочка. На пляцоўцы стаяў i глядзеў на яе Дамавiк. У Дамавiка быў твар добра знаёмага чалавека, чыё iмя яна нiяк не магла прыгадаць. Жанчына ўскрыкнула, але муж так i не прачнуўся.
        Дамавiк дастаў з глыбокай кiшэнi свайго скуранога палiто вялiзную манiсту рознакалiберных ключоў, выбраў патрэбныя, адчынiў замкi i зайшоў у перадпакой, дзе сядзела на падлозе перапалоханая жанчына.
        – Муж прачнецца, – яна баранiлася, як магла.
        – Не прачнецца, ён спiць мёртвым сном, i можаш думаць, што ты ўдава.
        У перадпакоi моцна запахла вiльготнай скурай. На вулiцы, пэўна, лiло як з вядра, бо Дамавiк быў ушчэнт мокры. Са скуранога крыса падалi на падлогу буйныя кроплi.
        Дамавiк зняў капялюш, сцягнуў пальчаткi, скiнуў палiто... Вастраносыя боты ён паставiў побач з наваксаванымi чаравiкамi мужа.
        – Толькi не тут, – папрасiла жанчына.
        – Тут, – сказаў Дамавiк.
        Калi б у падручнiку па бiялогii быў параграф "Дамавiк", дык, напэўна, можна было б прачытаць такi сказ: "Аднаўленне патомства ў Дамавiкоў адбываецца праз палавы акт". Але ў падручнiку такога параграфа няма, i таму тое, што адбывалася ў вiтальнi, назваць палавым актам нельга. Калi для жанчыны гэта i быў акт, дык для Дамавiка – форма дыпламатычных зносiн. Ён сам так лiчыў.
        Калi жанчына адчула задавальненне, Дамавiк адхiнуў яе, апрануўся па-вайсковаму хутка i знiк.
        Да самай ранiцы муж праспаў, як забiты.
        Калi муж з жонкай снедалi, тая хацела расказаць пра Дамавiка i падаць гэтае здарэнне як жахлiвы сон, але перадумала, бо рэўнасць можа ўзнiкнуць i з-за апавядання пра сон.
        
        
V. Лясун
        
        На каталiцкi Вялiкдзень студэнт i навучэнец са студэнткай паехалi ў лес.
        Студэнт i навучэнец неслi ў рукавох кожны па дзве сямiсотграмовыя пляшкi вiна "Прамянiстае", а студэнтка несла пакет з хлебам i салодкiмi плiткамi.
        У лесе ляжаў снег, i яны доўга iшлi да паляны, дзе, як сцвярджаў навучэнец, снегу не павiнна быць.
        На доўгашуканай паляне снегу не было, яе засцiлала леташняя трава, высушаная велiкодным сонцам.
        Першы тост выпiлi за ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Другi – за Збавiцеля. Трэцi – за любоў да блiжняга. Чацвёрты – за каханне...
        Пакуль студэнт адкаркоўваў апошнюю пляшку, навучэнец заснуў. Студэнты выпiлi па глытку i заелi таннае вiно салодкiмi плiткамi.
        – Быр-р-р! – пакруцiў галавою студэнт.
        – Больш не хачу, ху-у, – прашаптала студэнтка.
        – Пройдземся? – прапанаваў ён.
        Яны iшлi па лесе, пакуль не выйшлi на паляну, дзе, як i на першай, не было снегу.
        Ён заступiў ёй дарогу i спытаўся:
        – Можна, я цябе пацалую?
        Студэнтка дазволiла.
        Ён пацалаваў яе вельмi доўгiм пацалункам i спытаўся:
        – Падабаецца?
        Калi тая сказала, што падабаецца, студэнт спытаўся:
        – Можна, я буду цалаваць твае грудзi?
        Яна пачырванела, як ранет, i сказала:
        – Можна, толькi грудзi ў мяне вельмi вялiкiя, пад кофтамi i курткамi не вiдаць, а так вельмi ўжо вялiкiя, проста жах.
        Студэнт расшпiлiў куртку i кофту i пацалаваў сапраўды вельмi вялiкiя грудзi.
        Потым студэнт i студэнтка леглi на прагрэтую велiкодным сонцам траву.
        – Не так, – сказала яна.
        – А як? – спытаўся ён.
        Студэнтка стала на каленi, схiлiлася i сказала:
        – А ты ззаду. Мне так больш падабаецца, бо ў мяне блiжэй да зада.
        Ён сказаў ёй шмат ласкавых i пяшчотных словаў, i яна сказала яму многа добрых слоў.
        Потым яны вярнулiся на паляну, дзе спаў прытручаны благiм вiном навучэнец.
        Студэнты дапiлi "Прамянiстае" i даелi хлеб з салодкiмi плiткамi. Яна заснула. Ён палюбаваўся, як прыгожа, не раўнуючы тыя анёлы, спяць навучэнец i студэнтка. Палюбаваўся, засумаваў i пайшоў з лесу ў горад.
        Навучэнец прачнуўся i ўбачыў студэнтку, што спала на траве. Ён падпоўз да яе i пацалаваў. Студэнтка прачнулася, але дзеля цiкаўнасцi зрабiла выгляд, што яшчэ спiць. Навучэнец зразумеў, што студэнтка ўдае, быццам не прачнулася. Але дзеля цiкаўнасцi пачаў распранаць яе. Калi ён цалкам распрануў яе i распрануўся сам, студэнтка зрабiла выгляд, што прачнулася, i сказала:
        – Не так.
        – А я люблю так, – сказаў навучэнец, калi яны пачулi чужы, не студэнтаў, голас:
        – Так нельга рабiць!
        Ён сеў, i яна села. Яны сядзелi на траве i глядзелi на таго, хто перапынiў гульню.
        Перапыняльнiк быў вусаты, у фрэнчы, з партупеяю, у ботах i фуражцы з лакiраваным брылём.
        – Так нельга рабiць! – паўтарыў ён i дадаў: – Я – Лясун, сачу за парадкам у лесе. Вы папiлi i паелi... А хто фанцiкi ад салодкiх плiтак будзе прыбiраць? Спачатку прыбярыце, а потым мiлуйцеся.
        Студэнтка i навучэнец пад наглядам Лесуна прыбралi смецце.
        На праваслаўны Вялiкдзень студэнтка i навучэнец згулялi вяселле, а студэнта не запрасiлi, бо ён не прыбiраў фанцiкi.
        
        
VI. Русалка-1
        
        Муж вярнуўся з доўгае камандзiроўкi. У доме ва ўсiх пакоях гарэла святло i па-святочнаму пахла печывам. "Прыемна вяртацца, калi цябе чакаюць. Цудоўна, калi ў доме водар печыва. Добра, калi жонка цябе сустракае", – падумаў ён i гучна паклiкаў:
        – Рабуня!
        У лазнiцы шумела вада.
        Муж пастукаў па вушаку:
        – Рабуня!
        Нiхто не адгукнуўся. Тады ён выключыў святло.
        – Ой! Хто тут?! – пачулася праз шум вады. – Запалiце святло!
        Муж засмяяўся, уключыў святло. Дзверы ў лазнiцу адчынiлiся. На кафлянай падлозе стаяла блiскуча-iскрыстая жанчына.
        – Ты мяне напалохаў, – сказала яна. – Я табе гэтага не дарую. Я чакала цябе, а потым ледзь не заснула. Каб зусiм не заснуць, вырашыла ўзяць душ.
        – А я чую: вада шумiць, паклiкаў цябе раз-другi, ты не адгукаешся, вось i выключыў святло, – муж стаяў з вялiкiм чамаданам у руцэ.
        – Распранайся. Вазьмi душ. Як я сумавала без цябе!...
        Ён паставiў валiзу на кафляную падлогу, зняў палiто i капялюш. Кашулю ён паклаў у скрыню для бруднае бялiзны.
        – Хутчэй, – паклiкала яна. – Я так сумавала без цябе, ты сабе не ўяўляеш.
        Жанчына абняла i пацалавала яго.
        – Няўжо нельга пачакаць? – здзiвiўся мужчына.
        – Нельга. Я i так доўга чакала.
        – Стоячы нязручна.
        – Зручна.
        Іскрыстыя пырскi ляцелi на чамадан, палiто, капялюш...
        Мужчына расцёрся шорсткiм ручнiком, накiнуў халат i выйшаў у перадпакой. Ён прычэсваўся, калi пачуў, як паварочваецца ключ у замку ўваходных дзвярэй.
        Калi жонка з боханам хлеба ў руках зайшла ў дом i ўбачыла знябожаны мужаў твар, яна здзiвiлася i сказала:
        – Няўжо я цябе так моцна напалохала? – яна скiнула палiто. – Ведаеш, я тут усё падрыхтавала i раптам спахапiлася, што ў доме хлеба няма. Недарэчна выйшла...
        – Чаму недарэчна? Нармальна, – муж вярнуўся ў лазнiцу, паглядзеў, як хутка правальваецца вада ў закрыжаваную адтулiну, закруцiў кран, паглядзеў на сябе ў люстра, пацiснуў плячыма i цiха, каб не бачыла жонка, вынес у перадпакой капялюш, палiто i валiзу.
        
        
VII. Масавік
        
        Масавiк агледзеў пустую залю i застаўся незадаволены. Ішла рэпетыцыя, а яму хацелася ў лес цi ў парк, дзе можна пасядзець каля фантана, а не кiраваць бяздарнымi твараробамi.
        – Калi ласка, – дазволiў Масавiк.
        Актор раскiнуў доўгiя рукi i магнiтафонным голасам сказаў:
        – Ты мая далiгойла.
        Акторка стала на дыбачкi, выструнiлася i прашаптала гучна, на ўсю залю, як i належыць, каб нават студэнты на балконе пачулi, вядома, калi прыйдуць:
        – Ты мой абiзгал.
        Абнялiся актор з акторкаю нязмушана, так, што нават Масавiку спадабалася. Актору было прыемна абдымаць акторку, яна падабалася яму. А вось ён, чамусьцi, ёй зусiм не падабаўся.
        – Ласкава, – карэкцiраваў Масавiк.
        – Твае вусны, як лулы, – пайшла рэплiка акторкi.
        – Твае вочы, як жырдагоны, – актор не патрапiў у танальнасць, i замест "ласкава" ў яго атрымалася "сентыментальна i са слязою".
        – Мы з табою нiбыта бусайлы, – у адзiн голас вымавiлi акторы i пацалавалiся. Яму было, вядома, салодка, а ёй, пэўна ж, горка.
        – Тэмперамент! Дзе ваш тэмперамент? – абурыўся Масавiк, нiбыта яго хвалявала рэпетыцыя.
        У п’есе была рэмарка – яны кусаюцца. Замест таго, каб сыграць укус, актор моцна пацалаваў акторку, а яна па-сапраўднаму ўкусiла актора за шчаку i крыкнула:
        – Каб на цябе жырандоля грымнула!
        – Каб ты кроўю смяялася, – млява адказаў той i пацёр кулаком пакусаную шчаку.
        – Выразнасць! – Масавiк ударыў даланёю па мяккiм крэсле.
        Акторы разбеглiся ў розныя куткi сцэны.
        – А каб ты астыў, ты! – з натуральнай злосцю атрымалася ў акторкi, бо яна кахала Масавiка.
        – А каб тваю труну зямля выкiнула! – з расейскiм акцэнтам крыкнуў актор, бо ён толькi першы год iграў у беларускiм тэатры i калi хваляваўся, дык быў не здатны сачыць за вымаўленнем.
        – Жорстка трэба, жорстка i без акцэнту. У нас нацыянальны тэатр, – зазлаваў Масавiк.
        – Ты, кiж-лун, – саркастычна кiнула акторка.
        – А ты гла-ма-зда! – адсек актор.
        Яны склалi фiгуры з пальцаў.
        – Нюхай!
        – Цалуй!
        – Бэ-э-э, – яна свiдравала пальцам скронь.
        – Э-э-э, – ён вывалiў язык.
        Потым ён ускiнуў кулак i рушыў на яе. Яна зазванiла зубамi.
        – Стоп! Стоп! Стоп! – замахаў рукамi Масавiк.
        Акторы павярнулiся да яго i ў адзiн голас сказалi: "Кадук!"
        Масавiк знiякавеў.
        – Ты мая далiгойла, – магнiтафонным голасам сказаў актор i шырока раскiнуў рукi.
        – Ты мой абiзгал, – акторка стала на дыбачкi i выструнiлася.
        І ў гэты момант, з-за недагляду рабочых сцэны, апусцiлася заслона.
        
        
VIII. Малы чалавек
        
        Афармiцель быў у гуморы. Ранiцай ён атрымаў ганарар за афорты да зборнiка паданняў. Удзень вярнуў пазыкi, а ўвечары гуляў па праспекце – спадзяваўся сустрэць знаёмага i адзначыць падзею. Ганарар, як-нiяк. Вядома, можна было затэлефанаваць цi зайсцi да сяброў, але тады страчвалася шчаслiвая доўгачаканасць, у якую верыў афармiцель. Ён начытаўся паданняў i быў упэўнены, што лесуны, дамавiкi i русалкi павiнны яму аддзячыць за свае партрэты ў тоўстым зборнiку.
        Афармiцель праходзiў каля рэстарана, калi пачуў тонкi голас:
        – Ідзi ў рэстаран.
        Афармiцель азiрнуўся, але нiкога не заўважыў i пайшоў паўз рэстаранны партал.
        – Вярнiся i зайдзi ў рэстаран, – загадаў тонкi голас.
        Афармiцель глянуў пад ногi i ўбачыў Малога чалавека, што стаяў на тратуары. Малы чалавек быў велiчынёю з сярэдняга ката, калi таго паставiць на заднiя лапы. На iм быў спартовы строй, а за плячыма – рэчмяшок. Падабенства з катом надавалi вусы i вочы бутэлечнага колеру.
        – Я Малы чалавек, – ён падмiргнуў кацiным вокам. – Мне даручылi арганiзаваць свята ўдзячнасцi. Звычайна я гэткiм часам бегаю, займаюся марафонам дзеля задавальнення, а не дзеля рэкордаў, як людзi. Але, калi трэба дапамагчы зрабiць гэты вечар святочным, дык дапаможам. Ідзi ў рэстаран.
        Афармiцель не стаў спрачацца, шчаслiвая доўгачаканасць здарылася, i цяпер можна выпiць за яе.
        – Хо-о, каго мы бачым! Няўжо генii ходзяць у рэстарацыi? – да афармiцеля праз усю залу крычаў былы аднакурснiк. – Давай да нас! Штрафную яму!
        Афармiцель прайшоў да стала. Застолле было на добрым падпiтку, але з’яўленне новага кампаньёна ўспрыняло з насцярогаю. Хто iх ведае, гэтых цвярозых?
        – Да дна! І закускi, – шумеў аднакурснiк. – Дзень варэння ў мяне, чацвёрты дзясятак размяняў. Гуляю, як магу. Паглядзi, якiя жанчыны.
        Тыя апусцiлi вочы.
        "Няблага атрымлiваецца ў Малога чалавека, – падумаў афармiцель. – Праўда, жанчыны маглi б быць i маладзейшыя, бо пасля другой чаркi я сябе адчую лiшнiм".
        – За твае трыццаць гадоў, – афармiцель падняў поўную, як вока, чарку.
        – За мяне тут пiлi-перапiлi. Прапаную выпiць за генiя, якi не грэбуе нашым сталом, а потым патанчыць.
        Мужчыны выпiлi, жанчыны зрабiлi па глытку i пайшлi танчыць, афармiцель застаўся адзiн. Аркестр iграў без напругi.
        Праз хвiлiну афармiцель курыў на ганку.
        – Як? – спытаўся Малы чалавек.
        Афармiцель глянуў на неба.
        – Ідзi да рэчкi, там будзе лодка – пераедзеш на другi бераг. Тут два крокi да рэчкi, а там два крокi да гатэля. У гатэлi лепш, там бар i рэстаран.
        Афармiцель праз сквер спусцiўся да Свiслачы. Каля берага стаяў човен. Побач па пояс у вадзе стаяў чалавек i намыльваў галаву. Ён паклаў мыла ў човен i сказаў да афармiцеля:
        – Сто гадоў не купаўся, а тут узяў човен напракат i не вытрымаў. Вось як, а вада цёплая-цёплая, нiбыта ў дзяцiнстве.
        Ён зайшоў у ваду па грудзi i нырнуў. Вынырнуў ён далёка, афармiцель засумняваўся, што гэты чалавек сто гадоў не плаваў. І мыла ў яго адкуль?
        – А мыла ўзяў у рэстараннай прыбiральнi, – крыкнуў чалавек з сярэдзiны Свiслачы. – Сто гадоў не краў, а тут не вытрымаў.
        "Колькi ж ты жывеш на зямлi, калi апошнi раз купаўся ажно сто гадоў таму?" – падумаў афармiцель. Ён спадзяваўся пачуць адказ, але чалавек выйшаў з вады i загаварыў пра iншае:
        – Заўсёды, заўсёды так – спачатку адно захочацца, потым другое, потым трэцяе, i нi канца нi краю... У мяне так. А ў цябе?
        – На другi бераг хачу пераехаць.
        – А як пераедзеш, што будзеш рабiць?
        – Пайду ў рэстаран.
        – Дык i на гэтым беразе ёсць рэстаран.
        Афармiцель засумняваўся. Цi варта было казаць праўду гэтаму чалавеку (i цi чалавек гэта?), якi сто гадоў не краў мыла ў рэстаранных прыбiральнях?
        – Захацелася ў другi рэстаран.
        – Вось i кажу, спачатку ў адзiн, потым у другi, i нi канца нi краю... Сядай.
        Яны пераехалi на другi бераг хутка.
        – Дзякуй, – сказаў афармiцель.
        – Няма за што. Сто гадоў не даваў нырца, а тут, – адказаў чалавек i нырнуў з чоўна ў Свiслач.
        "Вольных месц няма! Выбачайце", – паведамляла лямпавая шыльда.
        "Прыплылi", – расчараваўся афармiцель.
        – Тут твой аднакласнiк у рэстаранным гурце на сола-гiтары грае, – суцешыў расчараванага Малы чалавек i назваў iмя разам з тэлефонным нумарам.
        – Хто? – здзiвiўся гiтарыст, калi пачуў голас i прозвiшча афармiцеля.
        Той паўтарыў.
        – А? Не чакаў, прабач. Зараз iду.
        Гiтарыст правёў афармiцеля ў залу i пасадзiў за маленькi столiк на два месцы, каля самай эстрады.
        – Прабач, мне трэба граць. Блюз любiш?
        – Люблю.
        – Мы табе зараз сыграем сапраўдны блюз.
        Блюз быў выдатны. У адрозненне ад папярэдняга рэстарана, тут iгралi прафесiйна, з густам i сваё, як пазней растлумачыў афармiцелю гiтарыст.
        Афармiцель заказаў каньяк. Пiтво было духмянае, афiцыянт ненавязлiвы, музыка... Карацей, усё было такое, як i павiнна быць.
        Публiка танчыла. Афармiцель пашукаў вачыма, каго б запрасiць на павольны танец, i не знайшоў. Рэстаран быў дарагi, i, адпаведна, публiка мела як мiнiмум па трыццаць рублёў i гадоў на кожнага.
        – У бар схадзi, там знойдзеш, – параiў у перапынку памiж кампазiцыямi гiтарыст.
        У бары працавалi кандыцыянеры i дазвалялася курыць. Афармiцель замовiў каву з каньяком i сеў за столiк. Наведнiкаў было мала, i ён адразу знайшоў тое, дзеля чаго прыйшоў у бар.
        Яна сядзела за столiкам адна i пiла праз саломiнку трунак.
        Афармiцель папрасiў дазволу сесцi побач. Ён пачаставаў яе каваю з каньяком, а потым яны пайшлi ў рэстаран i доўга танчылi.
        Яна была немка i зусiм не ведала нашай мовы.
        Калi афармiцелю надакучыла танчыць, ён прапанаваў яшчэ выпiць, яна згодна кiўнула.
        Афармiцель падышоў да гiтарыста, якi пераносiў апаратуру ды iнструменты з эстрады ў кладоўку, i папрасiў, каб той дастаў дзве пляшкi сухога вiна.
        Гiтарыст пайшоў да афiцыянта i ўзяў дзве пляшкi кабернэ. Калi афармiцель вярнуўся да столiка, за якiм пакiнуў немку, яе там не было. Яна падумала, што ён з ёй развiтаўся, i пайшла да сябе ў нумар. Афармiцель не ведаў, як яе зваць, i не ведаў, у якiм нумары яе шукаць. Заставалася вярнуцца да гiтарыста.
        Яны загарнулi пляшкi ў плакаты i разам выйшлi з гатэля. Афармiцель i гiтарыст iшлi з яркiмi рулонамi ўздоўж рэчкi. Афармiцель прапанаваў адкаркаваць пляшку. Яны выпiлi яе на беразе Свiслачы. Афармiцель прапанаваў адкаркаваць i другую пляшку кабернэ, гiтарыст адмовiўся. Яны пайшлi да праспекта, дзе i развiталiся.
        Афармiцель стаяў на прыпынку, калi да яго падбег Малы чалавек:
        – Як пагуляў?
        Афармiцель схiлiў голаў набок i нiчога не сказаў.
        – Яшчэ не вечар. Ідзi дамоў пешкi спачатку па праспекце, а потым праз сквер на бульвар, не пашкадуеш. Толькi зрабi адну фармальнасць. – Малы чалавек дастаў з рэчмяшка бланк i ручку. – Напiшы тут: "Малы чалавек сваё заданне выканаў". Яшчэ пастаў дату i роспiс. Разумееш, паўсюль бухгалтэрыi i начальнiкi, iерархiя i адпаведная залежнасць.
        Афармiцель зрабiў усё, што прасiў Малы чалавек, i пайшоў дадому пешкi. Праз хвiлiну яго абагнаў зусiм пусты аўтобус.
        Афармiцель не паслухаў Малога чалавека i не пайшоў праз сквер. Калi ён звярнуў у завулак, яму насустрач выйшлi з двара дзве дзяўчыны.
        – Добры вечар, – павiталася дзяўчына ў малiнавай сукенцы.
        – Добры вечар, – паўтарыла сяброўка ў сiнiх сандалях.
        – Вечар добры, – афармiцель спынiўся.
        – Прабачце, нам вельмi няёмка, але, можа, вы нас пачастуеце цыгарэтаю?
        – Калi ласка, – афармiцель прапанаваў цыгарэты.
        – Дзякуй вам, – сказала тая, што была ў сукенцы.
        Тая, што была ў сiнiх сандалях, толькi кiўнула.
        – У мяне ёсць вiно, – афармiцель пстрыкнуў па рулоне.
        Дзяўчаты запытальна глянулi адна на адну.
        – Мы не супраць, – сказала адна з iх.
        – Можна пайсцi да нас, – прапанавала другая.
        У дзяўчат была двухпакаёвая кватэра, але вiно пiлi на кухнi. Iграў магнiтафон. Афармiцель танчыў з дзяўчатамi. Калi скончылася кабернэ, ён пайшоў на вулiцу, спынiў таксi i набыў у шафёра бутэльку сталiчнай. Пiць афармiцелю больш не хацелася, ён i не пiў, а дзяўчаты пiлi з задавальненнем.
        Потым дзяўчына ў сiнiх сандалях сказала, што стамiлася, i пайшла класцiся спаць.
        Афармiцель танчыў з другой дзяўчынай, пакуль не ўгаварыў яе легчы спаць разам.
        Яны па чарзе прынялi душ. Пакуль афармiцель чаргаваў гарачую i халодную ваду, каб пад кантрастным душам вярнуць сабе цвярозасць i бадзёрасць, дзяўчына разабрала ложак i схавалася пад коўдраю.
        У яе была выдатная фiгура i ненавязлiвы тэмперамент.
        Прачнуўся афармiцель на золку.
        На развiтанне ён пацалаваў дзяўчыну, якая спала.
        
        
IХ. Дамавік-3
        
        Жонка ўзяла ключ ад паштовае скрынi i пайшла па газеты. Разам з газетамi яна прынесла ў кватэру лiст. На канверце друкаванымi лiтарамi было выведзена "Ад Дамавiка". У лiсце было напiсана наступнае:
        
        Паважаныя муж i жонка, цi партнёры!
        Не дзiвiцеся, калi прачытаеце гэты лiст. Больш за год назiраю за вамi, дакладней, за вашым iнтымным жыццём. Таму лiчу сваiм абавязкам даць цi прапанавацъ вам колькi парадаў.
        Праз акно спальнага пакоя мне было цудоўна вiдаць мноства вашых палавых актаў. Мне спадабаўся сваiм тэмпераментам партнёр, i чэлес у яго нармальных памераў. Партнёрка больш стрыманая, але таксама любiць гэты занятак. Параю вам перад тым, як непасрэдна займацца актам, паболей расцягваць эратычную гульню. Мне здаецца, што ты замала ўзбуджаеш сваю партнёрку. Да прыкладу: пачнi з таго, што распранi яе да бялiзны, потым пачынай распранацца сам, а станiк i майткi здымай з партнёркi падчас свайго распранання. І не спяшайся. Потым цалуй партнёрку i пальцам ласкава-ласкава ўзбуджай секель... Потым цалуй грудзi... Партнёрка таксама не павiнна ляжаць без удзелу, а рукою браць твой чэлес, цалаваць яго, браць у рот... Дарэчы, мне вельмi не падабаюцца вашыя позы. Звычайна адна i тая ж. Трэба позы мяняць: партнёрка зверху; яна стаiць на каленях, а ты – ззаду; лежачы – ты ззаду... Бо, звычайна, яна ногi ўздымае, потым выпроствае i кладзе на ложак, а ты ў гэты час "працуеш", пэўна ж, нязручна, бо партнёрка худая, ногi яна павiнна трымаць i вышэй i шырэй...
        Спадабаўся мне адзiн ваш акт, у мiнулую сераду. Вы забаўлялiся пад кружэлку "Бiтлз". Тады ты ўсё рабiў добра, але крыху зацягнуў узбуджэнне секеля языком, трэба таксама рабiць гэта больш разнастайна. Але вось ногi ты ёй задраў ну проста выдатна, я нават крыху спалохаўся, крый бог, парвеш ёй похву. Затое яна была ў экстазе i нават стагнала, чаго-чаго, а гэтага раней не заўважаў. І яшчэ, партнёрка павiнна спаць у начной кашулi, гэта ўзбуджае значна лепш. Мне на яе аголеную глядзець надакучыла.
        Зрэшты, усяго вам найлепшага.
        Забаўляйцеся часцей, бо ў мiнулым годзе вы рабiлi гэта ледзь не штодня, а цяпер толькi раз цi два на тыдзень.
         Развiтваюся.
         Дамавiк.

        
        Жонка паказала лiст мужу. Той прачытаў, парваў яго на дробныя кавалкi i выкiнуў у сметнiцу.
        Цяпер яны завешваюць шторы на вокнах так, каб не заставалася нiводнай шчылiны.
        
        
X. Супрацоўнік
        
        – Што ты робiш увечары? – спыталася сакратарка.
        – Не ведаю яшчэ, – адказаў супрацоўнiк.
        – Ты мог бы да мяне прыйсцi?
        – А хто яшчэ пойдзе?
        – Цiшэй. Нашто крычаць? Нiхто не прыйдзе.
        – ...
        – Няўжо ты не верыш, што можна вось так, раптоўна закахацца i прапанаваць сябе?
        – ...
        – Дык што, прыйдзеш?
        – Заўтра прыйду.
        Яна паклала яму ў кiшэню каталожную картку, дзе зграбным почыркам быў напiсаны адрас i тэлефон.
        Ён вярнуўся ў кабiнет, дзе над паперамi схiлiўся калега.
        – Жанчыны пашалелi, – сказаў супрацоўнiк.
        – Пашалелi. Ты пра што? – калега ўзняў галаву.
        – Падыходзяць i прапануюць сябе.
        – За грошы цi так, з-за кахання?
        – Так, без кахання i грошай.
        – Ты адмовiўся?
        – Не. Але ведаеш, у гэтым нешта не тое.
        – Жанчына просiць, трэба iсцi, – калега схiлiўся над сталом.
        Супрацоўнiк затэлефанаваў да сакратаркi з метро.
        – Гэта я, – сказаў ён, – праз паўгадзiны буду.
        – Чакаю, – сказала яна.
        Калi ён здымаў куртку, яна пацалавала яго i прашаптала:
        – Не палохайся, тут у мяне госцi, але яны хутка сыдуць.
        Госцi сядзелi на канапе i глядзелi тэлевiзар. Іх было двое. Ён – худы, з акулярамi "ровар" на гарбаносым твары. Яна – зграбная славянка з папяловай фрызурай i ласкавай паставаю.
        Транслявалi футбол.
        – Хутка скончыцца, i мы пойдзем, – госць глядзеў на экран.
        – Мы з табой былi ў кiно, глядзелi "Кiнг-Конг", – сказала госця да гаспадынi.
        – Пра што фiльм? – спыталася тая.
        – Пра каханне малпы i жанчыны.
        У тэлевiзары зафуркаў свiсток арбiтра, i матч скончыўся. Госць падышоў да акна i сказаў:
        – Дождж пачаўся. Можа, перачакаем?
        – Трэба iсцi. Калi б мы выйшлi пасля сеанса, мы б не чакалi, а iшлi б, нават беглi б.
        Супрацоўнiк падумаў, што ён з большым задавальненнем пераспаў бы з госцяй, чым з гаспадыняю, але гэта цалкам нерэальна.
        Госцi зашпiлiлiся i сышлi ў вечаровы дождж.
        Сакратарка села на каленi супрацоўнiку. Ён досыць пяшчотна пагладзiў яе па спiне. Пацалункi былi даволi прыстойныя.
        – Так светла яшчэ... Не ведаю, што рабiць? – сказала сакратарка.
        – А мне ўсё адно, светла цi цёмна.
        – Тады я зараз прыйду.
        Яна вярнулася ў кароткай кашулi, што ледзь-ледзь прыкрывала клубы.
        – Я люблю на падлозе, – жанчына дастала з шафы крухмальную прасцiну i раскiнула яе на кiлiме.
        Супрацоўнiк раптам падумаў, што ў яго можа нiчога не атрымацца, i спытаўся:
        – Ты любiш спаць на падлозе, каб нельга было сказаць, што мы ўсе спiм у адным ложку?
        – Распранайся. Цi давай я цябе распрану. Мне будзе прыемна.
        Яна распранула яго асцярожна i нетаропка. Ён падумаў, што яна распранае яго, як нябожчыка. Яна скiнула праз галаву кароткую кашулю i легла на спiну. Ён думаў, што хадзiць у публiчны дом значна горш, чым рабiць тое, што ён робiць цяпер. Акт атрымаўся рацыянальны, з наборам стандартных паставаў, разрэкламаваных айчынным тэле-кiнематографам.
        На працы супрацоўнiк i сакратарка рабiлi выгляд, што нiчога не здарылася, i мелi рацыю, бо рацыянальны акт – гэта гiгiена, i толькi.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.