РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ася Паплаўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сучасная беларуская літаратура ў блогах
1
        Сучасная літаратура ўсё актыўней заваёўвае новую прастору: віртуальную прастору Інтэрнэту. Сучасная беларуская літаратура, змешчаная ў Інтэрнэце, — даволі яркая з’ява, якая развіваецца па сваіх законах. Яна, бясспрэчна, вартая асобнага даследвання.
        Пры размове пра літаратуру і Інтэрнэт, трэба адрозніваць паняцці “літаратура ў Інтэрнэце” і “Сеціўная літаратура”.
        Літаратура ў Інтэрнэце — гэта пераважна “традыцыйная літаратура”, якая пішацца для папяровых выданняў, а пасля выкладаецца ў Інтэрнэце. Сеціўная літаратура пішацца адмыслова для Інтэрнэту, змяшчаецца і абмяркоўваецца там.
        Сваёй мэтай я не ставіла аналіз адрозненняў паміж гэтымі літаратурамі (бо сеціўная літаратура для беларускай беларускамоўнай літаратуры хутчэй выключэнне, чым правіла). Мэта дадзенай работы — даць класіфікацыю сучаснай беларускай літаратуры ў Інтэрнэце, а канкрэтней – у блогах.
        Сучасная беларуская літаратура існуе ў Інтэрнэце ў выглядзе:
        1. кніг, якія можна спампаваць,
        2. тэкстаў, што можна прачытаць,
        3. рэкламы кніжных навінак, што можна замовіць праз Сеціва,
        4. крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў,
        5. абмеркаваньняў кніг-твораў-аўтараў чытачамі на шматлікіх форумах,
        6. блогаў літаратараў,
        7. персанальных сайтаў літаратараў,
        8. інтэрнэт-біблятэк
        Інтэрнэт адкрывае перад намі шмат новых магчымасцей:
        1. каментаваць і абмяркоўваць творы ў рэальным часе,
        2. заставацца ананімам, калі не хочацца праз нейкія прычыны выкрываць імя,
        3. знаёміцца з меркаваннем шырокай чытацкай аўдыторыі,
        4. задаваць пытанні і абмяркоўваць творы з аўтарам тэкстаў,
        5. замаўляць кнігі праз Інтэрнэт,
        6. даведвацца пра прэзентацыі кніжных навінак, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.
        Сучасная беларуская літаратура ў Інтэрнэце - гэта:
        1. Блогі і кам’юніці
        2. Сайты пісьменьнікаў
        3. Вікіпедыя
        4. Інтэрнэт-бібліятэкі
        5. Інтэрнэт-версіі літаратурна-мастацкіх выданняў
        Паколькі блогі сёння — пляцоўка, што найбольш актыўна развіваецца, прапаную пагаварыць пра сучасную беларускую літаратуру ў блогах, а дакладней, у livejournal.
        
        Блогерамі называюць людзей, якія вядуць блог. Сукупнасць усіх блогераў у Інтэрнэце завецца блогасферай. Па аўтарскім складзе блогі могуць быць асабістымі, групавымі (карпаратыўнымі, клубнымі…) ці грамадскімі (адкрытымі). Па тэматыцы — тэматычнымі і агульнымі.
        Блогі беларускіх літаратараў пераважна асабістыя і грамадскія
        У жніўні 2007 года ЖЖ-карыстальнік r_a_t__k_i_n_g склаў спіс “Беларускія пісьменнікі ў ЖЖ”. У гэтым годзе я яго дапрацавала, напісала, хто ёсць хто, і зьмясціла ў суполцы suc_biel_lit. Атрымаўся спіс з 71 літаратара.
        
        Я класіфікавала ЖЖ літаратараў па катэгорыях:
        • Літаратурныя ЖЖ – блогі, заведзеныя літаратарамі для выкладаньня і абмеркаваньня сваіх тэкстаў:
        ? http://adam-hlobus.livejournal.com/,
        ? http://arashonak.livejournal.com/,
        ? http://bacharevic.livejournal.com/,
        ? http://dm-dmitriev.livejournal.com/,
        ? http://ryzhkou.livejournal.com/ і іншыя
        • Навасныя ЖЖ – блогі, дзе літаратары выкладаюць інфармацыю пра сустрэчы, прзентацыі, кніжныя навінкі:
        ? http://bug-mix.livejournal.com/,
        ? http://kamocki.livejournal.com/,
        ? http://rubleuskaja.livejournal.com/,
        ? http://vika-trenas.livejournal.com/ і іншыя.
        • Грамадскія ЖЖ – блог пра ўсё, што хвалюе літаратара: тэксты, навіны, асабістае жыццё, фота, аўдыё, відэа-запісы і г.д.:
        ? http://abrykos.livejournal.com/,
        ? http://alesarkush.livejournal.com/,
        ? http://annahonda.livejournal.com/,
        ? http://balachon.livejournal.com/,
        ? http://iuzhyk.livejournal.com/,
        ? http://khadanovich.livejournal.com/,
        ? http://users.livejournal.com/maryjka_/ і іншыя.
        
        Гэтае падзяленне даволі ўмоўнае: я адносіла да той ці іншай катэгорыі блогі на падставе тэкстаў, якія ў іх дамінуюць. Але большасць блогаў сумяшчаюць у сабе блог літаратара з блогам грамадзяніна, якога хвалююць працэсы і праблемы, што адбываюцца ў нашай краіне.
        Я раскажу толькі пра некаторыя, самыя цікавыя і наведвальныя ЖЖ. Пра блогі пісьменнікаў, якія аднаўляюцца штодзённа:
        
        http://adam-hlobus.livejournal.com - блог літаратара, мастака, выдаўца Адама Глобуса (сапр. імя Уладзімір Адамчык). Аўтар многіх кніг паэзіі і прозы.
        Вядзе блог з сакавіка 2006 году. Мае 996 узаемных сяброў, аднаўляе свой блог штодзённа. Пра што піша? Блог пісьменніка можна падзяліць на некалькі асноўных частак, што вынікае з тых тэгаў, якімі ён карыстаецца (Тег (англ. tag ярлык,этикетка,бирка; метить) — метка как ключевое слово, в более узком применении идентификатор, для категоризации, описания и поиска данных, задания внутренней структуры). Якія гэта часткі?
        Занатоўкі - літаратурныя мініяцюры, якія складаюцца з некалькіх сказаў, апісваюць пэўную жыццёвую сітуацыю.
        Жывапіс - фотаздымкіх сваіх карцін.
        сУчаснікі – самастойны, вынайдзены пісьменнікам цыкл, у якім ён расказвае пра знакамітых людзей, пераважна літаратарах.
        Грэгерыі – лаканічнае выказванне пра якую-небудзь з’яву,
        Адам Глобус вядзе ЖЖ, каб выкладаць у ім свае фотаздымкі, карціны, тэксты, рэкламаваць кнігі.
        
        http://dm-dmitriev.livejournal.com - блог паэта Дзмітрыя Дзмітрыева, што так і называецца “D?mitry D?mitryje?”.
        Вядзе блог з верасня 2004 года. Мае 303 узаемных сябраў. Аднаўляе блог амаль штодзённа, удзельнічае ў дыскусіях ў іншых блогах.
        ЖЖ Дзмітрыя Дзмітрыева таксама літаратурны. Найбольшую цікавасць выклікаюць пасты, у якіх ён выкладае сваю візуальную паэзію, паліндромы.
        
        Амбіграмы, аркушакруты
        Дз. Дзьмітрыеў
        
        Мода – што?
        Кошт – грош
        
        ЯМБ
        Інь-Ян!
        шар зямны і іншы дом
        
        візуальная паэзія:
        птушачка Беларусь
        
        люстраванкі:
        мама / тата
        сэнс недзе там / сэнс недзе тут (выявы ў дадатку)
        Распрацоўваючы тэму “Сучасная беларуская літаратура ў ЖЖ”, я звярнулася да некаторых літаратараў-блогераў з некалькімі пытаннямі. Вось што атрымалася:
        
        Дзмітрый Дзмітрыеў:
        — Чаму вы вырашылі завесьці блог?
        — Сапраўды, блог быў заведзены з мэтай прасоўваньня маёй першай кнігі "Полое собрание сочинений". Але з часам ён пераўтварыўся ў чарнавік і, так бы мовіць, "закрытую вечарыну". Мой блог вядзецца ў зачыненым рэжыме, для тых, хто сапраўды жадае пачытаць тэксты да іх публікацыі.
        — Якія задачы ён дапамагае і не дапамагае вырашаць?
        — Тое, што тычыцца літаратурнага жыцьця, то ЖЖ дае магчымасьць знаёміцца і з аматарамі красамоўства. Атрымоўваў запрашэньні праз ЖЖ на выступы ў Адэсе, Маскве, Менску, у Піцеры… ЖЖ дае магчымасьць быць ў рэчышчы беларускага літпрацэсу, але адначасова не выключае і з поля літаратуры суседніх краін.
        — Беларуская літаратура ў ЖЖ разьвіваецца актыўна ці недастаткова? Чаму?
        — Я згодны са словамі Сяргей Балахонава, што "правільна складзеная фрэнд-стужка - замяняе Arche, Нашу Ніву і "Дзеяслоў". Але казаць пра нейкую зьяву жж-літаратуры я не магу, бо разглядаю жж як сродак камунікацыі, а не самастойны творчы асяродак. Але у мяне была спроба стварэньне парадыйнага блога--маніфэста - http://niezche.livejournal.com/. Вось ён блізкі да майго ўяўленьня да жж-літаратуры. Яго маніфэст. З усім маім паблажлівым стаўленьнем да благасфэры.
        
        http://users.livejournal.com/maryjka_ - блог Марыйкі Мартысевіч “RADIO MARYJKA
        (маё кілімандЖЖара)”. Яна - “абсалютнае зло банэту”, эсэістка, паэтка, перакладчыца, журналістка.
        Вядзе блог з кастрычніка 2004 года. Мае 866 узаемных сяброў. Адняўляе блог амаль кожны дзень, актыўна ўдзельнічаў дыскусіях, спрэчках, абмеркаваньнях.
        ЖЖ Марыйкі – грамадскі. Яна піша аб усім: аб сваіх кнігах і літаратурным жыцці, выкладае фотаздымкі з розных культурніцкіх мерапрыемстваў, дае спасылкі на іншых ЖЖ-юзераў, калі тыя пішуць цікавя пасты, ствараюць цікавыя апытанкі ці ладзяць цікавыя мобы…
        Для таго, каб чытачам было прасцей арыентавацца ў яе блогу, яна зрабіла навігатар па тэгах:
        1. Аля-літаратурныя:
        Гэта пераклады, вершы, піесы, фрашкі (Слова фрашка прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер — проста анэкдот з жыцьця).
        2. Каля-літаратурныя:
        Артыкулы, літаратура, белліт, тэатр.
        Марыйка змяшчае спасылкі на свае артыкулы, што выйшлі ў “Новым часе”, “Дзеяслове”, “Архэ” і іншых выданнях, спасылкі на артыкулы пра яе і з яе ўдзелам (напрыклад, на Радыё Свобода ёсць перадача “Дом літаратара”, куды часам запрашаюць Мартысевіч, каб яна ўзяла ўдзел у дыскусіі), а таксама спасылкі на чужыя цікавыя, палемічныя артыкулы, з нагоды выхаду якога Марыйка мае шіто сказаць і заклікае астатніх ЖЖ-юзэраў для абмеркавання.
        Пад тэгамі “літаратура”, “белліт” хаваецца любая інфармацыя, роздумы, каментары, сьцёб з літаратурнага жыцьця Беларусі і замежжа.
        У своеасаблівай рубрыцы “Тэатр” Марыйка змяшчае ўсё, што з ім так ці інакш звязана: свае ўраджанні ад спектаклю, навіны тэатральнага жыцця, анонсы і г.д.
        3. Не-літаратурныя:
        ШДК, падарожжы, бенька, фоткі, імпрэзы, фільмы
        ШДК - абрывіятура “Што? Дзе? Калі?” – інтэлектуальнага клуба, у якім Марыйка бярэ актыўны ўдзел.
        “Бенька” – мянушка літаратаркі, сьпявачкі, салісткі гурта “Серебряная Свадьба” Святланы Бень. У пастах пад гэтым тэгам Марыйка піша тое, што датычыцца творчасці гурта і самой Святланы.
        Марыйка піша цікава, палемічна, эпатажна, што, несумненна, прыцягвае ўвагу чытачоў. Яе блог наведваемы, чытаемы, каментуемы.
        Прывяду прыклад. 14 красавіка бягучага года яна разам з паэтам Андрэем Хадановічам прыдумала апытанку з пытаньнямі кшталту: Ці варта прыцягваць да адміністратыўнай адказнасьці мужчынаў, якія ходзяць глядзець футбол?, альбо Ці варта прыцягваць да адміністратыўнай адказнасьці людзей, якія не падымаюць за сабой века ўнітазу? Гэта было рэакцыяй літаратараў на ток-шоў “Выбар”, дзе гледачам прапаноўвалася прагаласаваць за ці супраць увядзеньня ў Беларусі адміністрацыйнай адказнасьці тых, хто карыстаецца паслугамі прастытутак.
        
        На мае пытанні адказала і Марыйка Мартысевіч:
        — Чаму ты вырашыла завесьці блог?
        — Зусім не па тых прычынах, па якіх вяду. Адзін таварыш сказаў, што мне варта завесьці блог, бо ў маім жыцьці ўвесь час нешта цікавае адбываецца, і я магла б не па тэлефоне ці асьцы расказваць, а дзяліцца адразу з усімі сябрамі. Так і пачалося.
        — Якія задачы ён дапамагае і не дапамагае вырашаць?
        — Лёгка можна даносіць інфармацыю да людзей, калі публікуеш нейкія тэксты, адразу шмат людзей маюць да іх доступ, лёгка потым шукаць гэтыя тэксты па тэгах. Калі разьмяшчаеш пераклады, то можна зладзіць віртуальную перакладацкую майстэрню - калегі крытыкуюць перакладзенае. Ёсьць тэксты, якія пішу спэцыяльна для ЖЖ. Таксама блог - спосаб выказаць сваё стаўленьне да праблемы, якая актуальная сёньня - пляцоўка для публіінай дыскусіі.
        Мінус блогу ў тым, што чым больш у цябе чытачоў, тым больш гэта інтэрнэт-СМІ, а не твая асабістая справа. Чым больш папулярны блог, тым больш у цябе за яго адказнасьці і тым менш свабоды.
        — Беларуская літаратура ў ЖЖ разьвіваецца актыўна ці недастаткова? Чаму?
        — Я ня думаю, што варта ставіць літаратуры ў ЖЖ нейкія адзнакі ды дыягназы. Інтэрнэт- гэта сродак. Мой адказ такі: літаратура ў інтэрнэце разьвіваецца ў той ступені, у якой разьвіваецца сама беларуская літаратура.
        
        У нашай краіне нельга не сказаць пра моўны аспект. З 71 блога літаратараў па-беларуску вядуцца 57 ЖЖ
        Па-руску: 9 блогаў
        На абедзьвух мовах: 4 ЖЖ
        Сярожка Пістончык (Сяргей Прылуцкі) - pistonczyk - блог на трасянцы
        
        
Кам’юніці (суполкі, Інтэрнэт-супольнасці)

        
        Суполка — гэта пляцоўка, што аб’ядноўвае блогераў па іх інтарэсах і зацікаўленасцях.
        Кам’юніці ў ЖЖ можа стварыць і мадэрыраваць любы зарэшіставаны карыстальнік (юзэр).
        У ЖЖ шмат кам’юніці. Ёсць сярод іх і літаратурныя, што аб’ядноўваюць у асноўным беларусам (хаця сярод сталых ўдзельнікаў ёсць рускія, украінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей).
        
        Літаратурныя кам’юніці можна падзяліць на тры групы:
        1. агульналітаратурныя суполкі ( by_litara, krytyka_by, suc_biel_lit)
        2. суполкі выдання (найчасцей гэта часопісы): by_arche, dziejaslow
        3. суполкі літаратара: karatkievicz_by, by_chadanovicz
        
        Агульналітаратурныя суполкі
         by_litara. Пазіцыянуе сябе як “беларускае літаратурнае кам’юніці”. Створанае ў 2002 годзе. 352 удзельнікі, больш за 30 з якіх выдалілі свае ЖЖ. Назва простая: “Літаратура”
        Гэта інфармацыйнае кам’юніці, у якое ўдзельнікі посцяць пераважна навіны з сайтаў. Такі своеасаблівы сметнік навінаў, сабраных з ЖЖ і электронным СМІ. Арыгінальных тэкстаў, напісаных мпецыяльна для суполкі, а таксама актуальных абмеркаванняў я не знайшла.
         krytyka_by. З назвы вынікае, што суполка створанае з мэтай аб’яднаць літаратурную крытыку на адной пляцоўцы. Была створаная ў красавіку 2007 года. 137 удзельнікаў, уключаючы 13 выдаленых блогаў, плюс 12 праглядальнікаў. У суполкі ажно 4 старшыні. На сёньняшені момант – яна амаль не дзейнічае.
         suc_biel_lit. Загаловак: “Сучасная беларуская літаратура” і падзагаловак: “Літаратары, творы, літаратурныя навіны, крытыка, кніжныя навінкі, прэзентацыі, сустрэчы і інш. — тут!”
        Ідэя стварэння суполкі ўзьнікла ў нас з распаўсюдніка беларускай літаратуры й музыкі Алеся Мазаніка.
        Суполка створаная з мэтай аб’яднаньня сучаснай беларуская літарутуры на адной пляцоўцы, а таксама папулярызацыі сучасных твораў, пашырэньня кола чытачоў. У нас вы знойдзеце: літаратурныя навіны, інфармацыю пра кніжныя навінкі, літаратурную крытыку, праблемныя артыкулы, абмеркаваньні найбольш актуальных тэм сучаснага літаратурнага працэсу, апытаньні, галасаванкі, мобы, фотаздымкі літаратараў і многае іншае.
        Суполкі выданняў:
         by_arche. Суполка часопіса “кніжных аглядаў, інтэлектуальнай аналітыкі і добрай літаратуры” ARCHE. Назва суполкі: “Чытаючы "ARCHE"” Мадэратары прапісалі ў профілі суполкі: “Суполка прысьвечана часопісу ХХІ стагоддзя ARCHE, яго артыкулам, тэмам, якія ў іх падымаюцца, аўтарам”.
        Створаная ў лістападзе 2007 года, удзельнічаюць 81 чалавек, акрамя іх, праглядае яшчэ пяцёра. Суполка абнаўляецца рэдка, недзе раз на 2-3 месяцы. У асноўным гэта рэкламныя пасты, абвесткі, навіны, якія ніякага дачынення да аналітычнага часопіса ARCHE.
         dziejaslow. Суполка літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Называецца “Дзеяслоў. Кола сяброў часопіса”. Створаная суполка зусім нядаўна, 10 сакавіка бягучага года. Налічвае 27 удзельнікаў, плюс яшчэ 10 праглядальнікаў. Старшыня паэт, журналіст Сяржук Сыс.
        Суполка была створаная з канкрэтнай мэтай: рэдакцыя часопіса вырашыла правесці галававанне па вызначэнні лаўрэатаў прэміі часопіса“Залаты Апостраф” у Сеціве.
        Аднаўляецца перыядычна. Друкуюцца змест часопіса, што неўзабаве выйдзе з друку, а таксама змяшчаюцца рэпартажы з мерапрыемстваў, што ладзяцца з удзелам часопіса.
        Суполкі літаратара
         by_chadanovicz. Суполка аматараў творчасці паэта, перакладчыка Андрэя Хадановіча. Назва суполкі “Лісты з-пад коўдры. Сьпелячы словаў смачныя сьлівы”. Створаная ў лістападзе 2005 года. Мадэратар Марыйка Мартысевіч. У суполцы бяруць удзел 45 чалавек, акрамя іх, праглядаюць яшчэ 8 ЖЖ-юзэраў.
        Абнаўляецца рэдка. У асноўным пасты суполкі – спасылкі на інтэр’вью з паэтам, відэа ягоных выступаў, рэка сустракаюцца вершы. Таксама посцяць фотаздымкі з мерапрыемстваў, у якіх Хадановіч браў удзел, запрашэнні на сустрэчу з пісьменнікам і пасты кшталту: “Якім радком зь вершаў Андрэя Хадановіча было б найлепей выказаць ветлівую адмову ад запрашэньня?” Прычым гэты пост не займеў ніводнага каментара…
        
         karatkievicz_by. Суполка аматараў творчасці пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Называецца кам’юніці імем класіка: “Уладзімір Караткевіч”. Стваральнік і мадэратар суполкі ледзі-паэт Валярына Кустава. Створаная суполка ў студзень мінулала года. Аб’ядноўвае 134 ўдзельнікі, і яшчэ 20 праглядальнікаў.
        Абнаўляецца рэгулярна. Утрымлівае перадрукоўкі артыкулаў і эсэ пра Уладзіміра Караткевіча, спасылкі на творы пісьменніка, ілюстрацыі да яго кніг, звесткі пра спектаклі па творах Караткевіча і іншая інфармацыя.
        
        Такім чынам, можна сцвярджаць пра актыўнае развіццё беларускай літаратурнай блогасферы, якая прадстаўлена блогамі літаратараў і літаратурнамі кам’юніці.

Крыніца: http://asia-paplausk.livejournal.com/
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.