 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Воўк
|
Куды ні пайду, і ў полі, і ў лесе, і ў лаўжох за вёскаю цікуе за мной воўк. Мы звыкліся і палюбілі адзін аднаго нянавісьцю. А мая стрэльба ахоўвала нас. Аднойчы ў лесе заблукала маё дзяцінства, і толькі апоўначы я адшукаў яго і прывёў да бацькавай хаты. I да самай хаты воўк нюхаў нашы сьляды і прыйшоў па іх да стрэльбы, якую я наўмысна пакінуў на двары. Вялікім дурнем трэ было быць, каб не ўбачыць, што яна сапсаваная і прыдатная хіба што ў кавенькі. Яна і была мне кавенькай. Воўк пайшоў прэч. Прыйшоў ранак, прайшоў дзень, прайшла ноч... Ён пайшоў прэч – ні гуку, ні духу. Прайшоў год. I здарылася мне гора. I завыў я. I стрэліла сапсаваная стрэльба.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|