Прома-група ВЮ
Заўважце нас – і Вас заўважаць!
|
Зь лёгкай рукі Вікі Трэнас распавяду таксама, што азначае “прома-група” у нашых абвестках і з чым гэта ядуць. Спачатку агульныя зьвесткі. Прома-група – некалькі прамоўтэраў. На пытаньне, хто такі прамоўтэр, можна знайсьці наступныя вызначэньні: • Прамоўтэр – асоба або група асобаў, якая займаецца мэтанакіраванай рэклямай … • індывід або кампанія, якія займаюцца прасоўваньнем сайта ў Інтэрнэце. • супрацоўнік (звычайна часовы), які заняты ў прома-акцыі непасрэдным прасоўваньнем брэнда пры прамым кантакце са спажыўцом. • (ангельск. – "promouter" – пражэктар, той хто садзейнічае, той хто прасоўвае) – прадстаўнік кампаніі па збыце: падтрымлівае імідж фірмы, адказвае за прасоўваньне праэктаў фірмы …  Вядома, што датычыцца нас, гэта абсалютна НЕКАМЭРЦЫЙНАЯ дзейнасьць, таму гаворка ідзе хутчэй пра стварэньне іміджу сучаснага творцы, пра прома-акцыі, накіраваныя на стварэньне агульнай культурнай прасторы. Мы актыўна працуем з найноўшымі сродкамі інфармацыі і мас-мэдыя, таму менавіта ў Інтэрнэце вы зможаце заўсёды знайсьці інфармацыю пра нашыя праэкты. ВЮ з французскае мовы перакладаецца як “убачанае” (VU), а пры іншым напісаньні VUЕ – зрок, разгляданьне, назіраньне, выява. Такім чынам, з аднаго боку, гэта акцэнт на візуальны накірунак мастацтва, з другога боку, гэта ўвага да ўсяго творчага, да новых імёнаў і да сучаснае інтэрпрэтацыі таго, што існуе. Прома-група ВЮ складаецца з траіх дзяўчат: Віка Трэнас, зь якой вы напэўна знаёмыя)), Юлія Новік, аўтар гэтага блога, і Дар’я Бельская, дызайнер, мастачка, якая жыве ў Польшчы, але актыўна нас падтрымлівае ня толькі пры стварэньні графічных матэрыялаў, але і цікавымі парадамі. Мэты нашае прома-групы: 1. Рэалізацыя доўгатэрміновых літаратурна-мастацкіх праэктаў, у тым ліку міжнародных; 2. Арганізацыя і правядзеньне культурных мерапрыемстваў: сустрэч, дыскусій, прэзентацый… ; 3. Адкрыцьцё і падтрымка маладых талентаў; 4. Стварэньне агульнай моладзевай прасторы для творчасьці, дыялогу, абмену вопытам.
|
|
|